Рамантычнасць (балада)

(Пасля перасылкі з Рамантычнасць, Міцкевіч)

Рамантычнасць — балада Адама Міцкевіча, паўсюдна ўзнаваная за літаратурны маніфест польскага рамантызму.

Рамантычнасць
Romantyczność
Выданне
Рамантычнасць
З тому Балад і рамансаў
Жанр балада
Аўтар Адам Міцкевіч
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1821
Дата першай публікацыі 1822
Апублікаваны ў Q108843507?
Выдавецтва Юзаф Завадскі
Месца публікацыі Літва
Электронная версія
Малады Адам Міцкевіч

Балада была напісана ў канцы студзеня 1821 у Вільні, выдана як першы − калі не лічыць сентыментальнага ўступу пад назвай Ключыкі (польск.: Pierwiosnek) − твор тому Балад і рамансаў з 1822. Такім чынам, верш стаў унікальным крэда і адкрыццём, не толькі дэбютанцкага твору паэзіі Міцкевіча, але таксама цэлага будучага творчага шляху паэта[1]. Працягам гэтай кароткай балады з’яўляецца матыў пакут віны Густава з IV часткі Дзядоў.

Сюжэт твору заснаваны на матыве кахання ашалелай з кахання Карусі і памерлага Ясенька (Яся), стала для таго часу падставай гучнай спрэчкі за новыя аўтарытэты маралі і пазнання. Гэта таксама быў дыялог паміж галасамі эпохі, паміж голасам, што сыходзіць у эпоху асветніцтва  (польск.), і маладым пакаленнем рамантыкаў, што ўносіла экзістэнцыйную якасць, заснаваную на «пачуццю і веры». У тым часе твор выклікаў скандал, бо змягчаў свайго роду разлічэнне паэта са сваім былым прафесарам − Янам Снядэцкім, а таксама нібы залішнюю эротыку[2].

Агульная інфармацыя

правіць

Некаторыя даследчыкі прапануюць падзел рамантызму на дзве фазы[3].

  1. негатыўны рамантызм
  2. пазітыўны рамантызм

Рамантычнасць з’яўляецца першасным творам ранняй фазы развіцця польскага рамантызму, абумоўленага «негатыўным рамантызмам»[3]. Гэтая класіфікацыя вынікае з адмаўлення, якім напоўнены твор; асноўны элемент паслання — бунт і «зварот да ўяўлення». Такім чынам, асноўны пасыл рамантызму — гэта заклік да разбурэння асветніцкага парадку замест жадання пабудаваць новы, заснаваны на паэтычным геніі і шатабрыянаўскага «генія хрысціянства», якім было імкненне, што характарызавала пазнейшы рамантызм, званым «пазітыўным рамантызмам»[3].

Філасофскія асновы

правіць
 
Пачатак твору з выдання 1823 года

Mind’s eyes − «пачуццё і вера»

правіць

Дэвізам твору Міцкевіч абраў цытату з Гамлета Шэкспіра:

Падаецца, я бачу… Дзе?
— Перад вачыма душы маёй.

Zdaje mi się, że widzę… Gdzie?
— Przed oczyma duszy mojej.

Methinks, I see… where?
— In my mind’s eyes.

Аднак міцкевічаўскія «Вочы душы» не абмяжоўваюцца толькі шэкспіраўскай сітуацыяй, бо іх роля ў творы пацвярджаецца найперш багатай філасафічнай традыцыяй[4]. Рамантычныя размовы аб кагнітыўных здольнасцях чалавека ў нерацыянальных катэгорыях мелі свой фармальны пачатак у дуалістычнай філасофіі Платона. У яго падыходзе «вочы душы» — гэта бесцялесная сутнасць, здольная непасрэдна бачыць платонаўскія ідэі, «форма вернага быцця». Гэтае разважанне працягнулі Цыцэрон і Лукрэцый, уводзячы паняцце «ўнутранага вока», а таксама хрысціянская рэлігія з пасланнем Паўла з Тарса.

У ранні новы час гэтай з’явай займалася філасофія Асветніцтва. Нікаля Буало казаў пра «духоўныя вочы», але пад гэтым тэрмінам ён меў на ўвазе не менш як — душу, якая можа бачыць толькі дзякуючы розуму. У сваю чаргу, паводле Жана Батыста Расіна «бачыць у духу» азначала прарочае бачанне, такое ж, як тое, што паказвалі вялікія біблейскія дзеячы. Але ўсе гэтыя канцэпцыі адрозніваліся ад бачання Міцкевіча, а за ім — і польскіх рамантыкаў. Першым мысляром, які заклаў асновы новай якасці пазнання, быў Семюэл Тэйлар Колрыдж[4]. Далейшымі апорамі апынуліся: апалагет «уяўлення» Уільям Блэйк і Ёган Готліб Фіхтэ.

У першую чаргу, «вочы душы» Рамантычнасці пагарджалі пачуццёвым пазнаннем. Побач паэты ў першых шэрагах той крытыкі стаяў Маўрыцы Махнацкі, які пісаў, што «звычайнае вока» не ў стане пранікнуць ані да «ядра натуры», ані да «таямніц сэрца»[4]. Міцкевічаўскія «пачуццё і вера мацней гавораць мне» выяўляе асаблівасці ірацыянальныя. У гэтым кантэксце духоўныя бачанне Карусі становіцца нейкай звышнатуральнай ласкай спасціжэння сутнасці схаванага ад «знешняга бачання», абмежаванага пачуццямі ці розумам. Назіраецца ўзаемасувязь «вока душы» і паэтычнага ўяўлення — (творчай — imagination, а пераймальнай − fancy), творчая сіла пераўтварэння фантазіі ў рэальнасць. У гэтай якасці Міцкевіч вызначаў і рамантычнае «Абсалютнае Я».

Эротыка Рамантычнасці

правіць

Балада Міцкевіча калісьці выклікала скандал не толькі таму, што смела скінула з п’едэсталаў найвялікшых асветніцкіх аўтарытэтаў. Спрыялі гэтаму − перверсійныя на той час − тэмы эратызму[2] у паводзінах галоўнай гераіні твору, пастаўленыя аўтарам у цэнтр увагі. Каруся, якая замяніўшы дзень у ноч, ап’яняла свае пачуцці і лашчылася са сваім памерлым каханым, больш за тое — на людным гарадскім рынку, тым самым выклікала абурэнне старэйшага пакалення, якое ахоўвала старое разуменне маралі[2].

Сюды пакладзі, сюды мне на грудзі,
Прыцісні мяне, вусны да вуснаў!

Tutaj połóż, tu na łonie,
Przyciśnij mnie, do ust usta!

Як напісаў Адам Важык, «гэты эксгібіцыянізм быў тым больш гарачым, бо быў чуллівы, усеяным ласкавымі памяншальнымі словамі»[2].

Адсылкі

правіць

У пэўным сэнсе працягам Рамантычнасці стаў маналог роспачы Густава з IV часткі Дзядоў.

Нядобра, дзеткі, што вы кпіце. Я калісьці,
Паслухайце, i сам быў хлапчуком някемным,
Жанчыну бачыў — выгляд як і мой, нікчэмны:
Сукенка рваная, на скронях — лісце,—
Да вёскі падышла; сяляне ўсім натоўпам
Нябогу абступілі, з гікам захаплення
Давай яе цкаваць насьмешкай, крыкам,
Хто торгаў за плячо, хто пальцам тыкаў.
Смяшок адзіны вырваўся ў мяне раптоўна.
Ці не за тое ты мяне караеш, Божа!
Цяпер на мне падобнае адзенне,
А хто, хто з нас наперад ведаць можа?
Які я быў шчаслівы!

O dziatki, wy się ze mnie śmiać nie powinniście!
Słuchajcie, znałem pewną kobietę za młodu,
Tak jak ja nieszczęśliwą, z takiego powodu!
Miała takąż sukienkę i na głowie liście.
Gdy weszła do wsi, cała wieś nawałem,
Urągając się z jej biedy,
Pędzi, śmieje się, wykrzyka,
Podrzyźnia, palcem wytyka:
Ja się raz tylko, raz tylko zaśmiałem!
Kto wie, jeśli nie za to?... słuszne sądy Boże!
Lecz któż mógł przewidzieć wtedy,
Że ja podobną sukienkę włożę?

—пераклад Сержа Мінскевіча[5]

У сусветнай літаратуры XIX стагоддзя падобнай да Рамантычнасці была балада французскага парнасістаЛеконта дэ Ліля, Christine (1862).

Рамантычнасць стала крыніцай шматлікіх адсылак і згадак у пазнейшай польскай літаратуры. Спасылаліся на яе між іншым Юльюш Славацкі, Антоній Лангэ і Уладзіслаў Бранеўскі.

Пераклад на англійскую мову

правіць

На англійскую мову баладу пераклаў вядомы англійскі паэт Уістан Х’ю Одэн[6].

Зноскі

правіць
  1. Mickiewicz. Domowy i daleki. W: Adam Mickiewicz ; Stefan Treugutt: Wiersze. Warszawa: Czytelnik, 1999, s. 24. ISBN 83-07-02666-0.
  2. а б в г Kilka myśli o romantykach. W: Adam Ważyk: Cudowny kantorek. Warszawa: PIW, 1979, s. 18. ISBN 83-06-00039-0.
  3. а б в Kosmos Adama Mickiewicza. W: Włodzimierz Szturc: O obrotach sfer romantycznych. Bydgoszcz: Homini, 1997, s. 94. ISBN 83-909040-9-8.
  4. а б в Czasy Królestwa Kongresowego (1815—1830). Zakończenie. Spór romantyków z klasykami. W: Ryszard Przybylski, Alina Witkowska: Romantyzm. Warszawa: PWN, 2003, s. 201. ISBN 83-01-13848-3.
  5. Адам Міцкевіч, Дзяды, пераклад Серж Мінскевіч, Менск, Медысонт, 1999, 985-6530-08-3, С. 82-83.
  6. Тэкст Рамантычнасці на англійскай мове ў перакладзе У. Г. Одэна

Спасылкі

правіць