Раман Іванавіч Мельнік
Раман Іванавіч Мельнік (29 мая 1964, Моршын, Стрыйскі раён, Львоўская вобласць, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Палкоўнік міліцыі. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска (з 2021).
Раман Іванавіч Мельнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
29 мая 1964 (60 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 29 мая 1964 года ў п. Моршын Стрыйскага раёна Львоўскай вобласці[1].
Скончыў Новараздольскі політэхнічны тэхнікум, Львоўскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі і начсаставу МУС СССР, а таксама Акадэмію міліцыі МУС Беларусі[1].
У органах унутраных спраў з 1985 года. Служыў на розных пасадах у Стрыйскім ГАУС Львоўскай вобласці і Заводскім РУУС Мінска. У 1985 годзе пазваёміўся ў Моршыне з будучай жонкай, Таццянай, праз два гады яны ажаніліся.
Займаў пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, кіраваў Фрунзенскім РУУС Мінска, знаходзіўся на пасадах намесніка і першага намесніка начальніка МДУ ДА МУС, намесніка начальніка МГБ ГУУС, першага намесніка начальніка ГУАПП МГБ МУС — начальніка ўпраўлення прафілактыкі.
З 2012 года да 28 мая 2021 года працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі, пасля чаго сышоў у адстаўку са службы ў праваахоўных органах[1].
18 чэрвеня 2021 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска[2]
Узнагароды
правіць- Медаль «За бездакорную службу» III ступені (2001)[3],
- медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (2016)[4].
Зноскі
- ↑ а б в Главой администрации Ленинского района Минска назначен Роман Мельник. Что о нем известно(недаступная спасылка)
- ↑ «Вы, як заўсёды, заступаеце на перадавую» — Лукашэнка абнавіў мясцовую вертыкаль улады
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2001 года № 33 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2016 года № 187 «Аб узнагароджанні»