Раман Ігаравіч Ялётнаў

Рама́н І́гаравіч Ялё́тнаў (10 мая[1] 1993, Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі біятланіст, удзельнік Кубка свету ў складзе зборнай Беларусі, чэмпіён Еўропы сярод юніёраў, Майстар спорту міжнароднага класа.

Біятлон
Раман Ялётнаў
Поўнае імя Раман Ігаравіч Ялётнаў
Нарадзіўся 14 мая 1993(1993-05-14) (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пражыванне Мінск, Беларусь
Рост/Вага 179 см / 73 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Выхаванец біятлоннай секцыі СДЮШАР Чавускага раёна[d] і ШВСМ горада Магілёва. Асабісты трэнер (па стане на 2016) — Андрэй Іваноў, трэнер у зборнай камандзе — Аляксандр Сыман.

Юніёрская кар’ера правіць

Неаднаразова быў чэмпіёнам і прызёрам першынстваў Беларусі ў малодшых узроставых катэгорыях[2].

У міжнародных спаборніцтвах высокага ўзроўню ўдзельнічае з 2011 года. У 2012 годзе на чэмпіянаце свету сярод 19-гадовых ў Контыялахты быў сёмым у спрынце, 23-м у гонцы пераследвання, 31-м у індывідуальнай гонцы. У эстафеце ён выступаў сярод 21-гадовых спартсменаў, зборная Беларусі фінішавала 11-й.

На наступным сусветным чэмпіянаце, у 2013 годзе ў Аўстрыі, заняў 36-е месца ў спрынце і 27-е ў пераследванні, а ў эстафеце зборная Беларусі была восьмай. У тым жа годзе заняў 14-е месца на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у індывідуальнай гонцы, таксама на гэтым турніры быў 28-м у спрынце і сёмым у змяшанай эстафеце.

На чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2014 года ў Нове-Места-на-Мораве выйграў залаты медаль у спрынце[3]. У гонцы пераследу Раман, дапусціўшы 12 промахаў, фінішаваў толькі 21-м, а ў індывідуальнай гонцы прыйшоў шостым.

Дарослая кар’ера правіць

На Кубке IBU дэбютаваў у сезоне 2011/12 на этапе ў Альтэнберге, дзе быў 75-м у індывідуальнай гонцы і 77-м у спрынце. У сезоне 2013/14 стаў рэгулярна ўдзельнічаць у гонках Кубка IBU, і на трэцім этапе сезона ў Рыднаў набраў свае першыя ачкі, заняўшы 39-е месца ў спрынце. На чэмпіянаце Еўропы 2014 года ўпершыню прыняў удзел у мужчынскай эстафеце, зборная заняла шостае месца. Лепшым вынікам у кар’еры Ялётнава на Кубку IBU з’яўляецца 24-е месца ў індывідуальнай гонцы на этапе ў Аўстрыі ў сезоне 2014/15.

У 2014 годзе на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне паказаў лепшы вынік сярод беларускіх спартсменаў у спрынце, прапусціўшы наперад трох украінскіх біятланістаў[4].

У Кубке свету дэбютаваў у студзені 2015 года на этапе ў Обергофе, заняў 59-е месца ў спрынце, а таксама прыняў удзел у эстафеце, дзе зайшоў на тры штрафных круга і зборная Беларусі не фінішавала як адстаючая на круг. Усяго ў сваім першым сезоне Раман прыняў удзел у трох асабістых гонках Кубка свету і ні разу не набіраў ачкі.

На першым этапе Кубка свету сезона 2015/16 у Эстэрсундзе ў спрынтарскай гонцы паказаў свой лепшы вынік у кар’еры — 15 месца, у наступнай гонцы пераследвання адкаціўся на 52-ю пазіцыю. У далейшых гонках сезону яшчэ двойчы трапляў у ачковую зону, у агульным заліку сезона 2015/16 ідзе на 68-м месцы. На чэмпіянаце свету 2016 года прыняў удзел у двух гонках, заняў 61-е месца ў індывідуальнай гонцы і 74-е — у спрынце.

Агульны залік у Кубку свету правіць

Асабістае жыццё правіць

Вучыцца ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце ім. Куляшова.

Зноскі

Спасылкі правіць