Раман Аркадзьевіч Забела

Раман Аркадзьевіч Забела (нар. 18 ліпеня 1988(1988-07-18), Мінск) — беларускі архітэктар-рэстаўратар, грамадскі дзеяч.

Раман Аркадзьевіч Забела
Дата нараджэння 18 ліпеня 1988(1988-07-18) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці архітэктура, рэстаўрацыя
Навуковая сфера ахова спадчыны, гісторыя архітэктуры
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў у 2011 годзе архітэктурны факультэт, у 2012 годзе — магістратуру Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Атрымаў у 2012—2013 гадах паслядыпломную адукацыю па сацыялізацыі «Кансервацыя помнікаў архітэктары і горадабудаўніцтва» у Кракаўскім політэхнічным ўніверсітэце імя Тадэвуша Касцюшкі (Польшча).

Выкладаў у 2014—2020 гадах архітэктурнае праектаванне, архітэктурную кампазіцыю, рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры на архітэктурным факультэце БНТУ[1]. У жніўні 2020 года звольніўся па ўласным жаданні.

У лютым 2024 года затрыманы па палітычна матываваным абвінавачванні за ўдзел у пратэстах 2020 г.[2][3]

Дзейнасць

правіць

Практычную рэстаўрацыйную дзейнасць ажыццяўляе з 2011 года.

Спецыялізуецца на правядзенні комплексных перадпраектных даследаванняў помнікаў, распрацоўцы праектных рашэнняў па рэстаўрацыі, навукова-метадычным кіраўніцтве на стадыі распрацоўкі праектнай дакументацыі і правядзення работ, распрацоўцы праектаў комплекснай рэгенерацыі гістарычных тэрыторый.

Асноўныя працы

правіць

Грамадская дзейнасць

правіць

У 2008—2011 гадах выконваў абавязкі старшыні праўлення Моладзевага грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў», якое аб’ядноўвала студэнтаў беларускіх ВНУ, займалася нефармальнай адукацыяй і абменам досведам.

Падчас навучання, а пасля выкладання ў БНТУ з’яўляўся ўдзельнікам і арганізатарам валанцёрскіх студэнцкіх летнікаў па даследаванні, інвентарызацыі і аднаўленні аб’ектаў культурнай спадчыны і летніх архітэктурных школ у Любчы і Лынтупах[11][12].

У 2013—2017 гадах браў удзел у распрацоўцы гісторыка-архітэктурнага апорнага плана[13][14] ўрочышча Курапаты і канцэпцыі мемарыялізацыі[15][16].

У 2016—2018 гадах браў актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі па абароне ад зносу гістарычных кварталаў Старажоўкі ў цэнтры Мінска, вядомых як Асмалоўка[17][18][19].

Рэгулярна выступаў з публічнымі лекцыямі і браў удзел у дыскусіях з мэтай адукацыі, папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і прыцягнення ўвагі да праблем яе аховы[20][21].

Крыніцы

правіць
  1. Теория и история архитектуры(недаступная спасылка). web.archive.org (9 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 8 студзеня 2025.
  2. Раман Забела — Палітычныя вязні ў Беларусі. prisoners.spring96.org. Праверана 8 студзеня 2025.
  3. Раман Аркадзьевіч Забела — Dissidentby (бел.). dissidentby.com. Праверана 8 студзеня 2025.
  4. «Сначала здание просто спасали». Посмотрели, как выглядит изнутри фабрика-кухня после реконструкции. 21.by. m.21.by. Праверана 8 студзеня 2025.
  5. Як будзе выглядаць рэканструяваны Дом губернатара на плошчы Свабоды . Наша Ніва (29 ліпеня 2019). Праверана 8 студзеня 2025.
  6. Spadczyna. Колер барока. Telegraph (11 лістапада 2022). Праверана 8 студзеня 2025.
  7. Які колер пасуе касцёлу Святога Язэпа — белы ці жоўты? Эстэтычная спрэчка з-за перафарбоўкі святыні . Наша Ніва (9 лістапада 2022). Праверана 8 студзеня 2025.
  8. а б Ружачка, Надзея Конан, Вiкторыя Голубева. Фота: Аляксандр. Вялікі шпацыр па Ракаўскім прадмесці. Што паспелі пабудаваць каля хлебазавода і якія артэфакты знайшлі - Недвижимость Onlíner (руск.). Onlíner (28 лютага 2023). Праверана 8 студзеня 2025.
  9. Р. А. Забелло Воссоздание исторического облика зданий по ул. Коммунистической в г. Минске (1952-1954 гг.): цветовое решение и особенности декоративной отделки фасадов(руск.). — 2019.
  10. Адкрыецца без рыбкі. Ці патрэбны гораду “гістарычны” Дом рыбака . Hrodna.life - навіны Гродна (3 чэрвеня 2022). Праверана 9 студзеня 2025.
  11. Студенты архитектурного факультета на летниках. БНТУ Times (16 кастрычніка 2019).
  12. Егорченко, Дарья. Памятники: достояние народа или способ заработка?. aif.by (30 студзеня 2010). Праверана 8 студзеня 2025.
  13. Курапаты: на сёння вядома амаль усё . Наша Ніва (29 кастрычніка 2024). Праверана 8 студзеня 2025.
  14. Стала вядомая траса «Дарогі смерці» — ад «Амерыканкі» да ямаў у Курапатах (руск.). charter97.org. Праверана 8 студзеня 2025.
  15. Гаравы, Марат. Якім бачаць мемарыял у Курапатах польскія і беларускія архітэктары? . Новы Час (27 красавіка 2017). Праверана 8 студзеня 2025.
  16. Студзінская, Іна. У Менску падвялі вынікі першага этапу конкурсу «Курапаты — народны мэмарыял» . Радыё Свабода (27 красавіка 2017). Праверана 8 студзеня 2025.
  17. Смотрите, какого цвета будут дома в Осмоловке (руск.). citydog.io. Праверана 8 студзеня 2025.
  18. СМИ: в Минске задержали около 40 архитекторов. Четверых признали политзаключенными (руск.). citydog.io. Праверана 8 студзеня 2025.
  19. Як захаваць гістарычныя кварталы Мінска? . Новы Час (29 лістапада 2018). Праверана 8 студзеня 2025.
  20. Важна захаваць не толькі старыя фасады, але таксама і інтэр'еры (руск.). zviazda.by (14 чэрвеня 2021). Праверана 8 студзеня 2025.
  21. Культура - Мінімум — проста захаваць(недаступная спасылка). web.archive.org (19 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2022. Праверана 8 студзеня 2025.

Спасылкі

правіць