Раман Данілавіч
Раман Данілавіч (каля 1230(?) — 1258[2] або 1260[3]) — князь луцкі (да 1254), князь новагародскі (1254—1258). Чацвёрты сын галіцка-валынскага караля Данілы Раманавіча.
Раман Данілавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1230 | ||||||
Смерць | 1261 | ||||||
Род | Раманавічы[d] | ||||||
Бацька | Даніла Раманавіч | ||||||
Маці | Ганна Мсціслаўна[d] | ||||||
Жонка | Гертруда Аўстрыйская[d][1] | ||||||
Дзеці | Васілька | ||||||
Дзейнасць | манарх |
БіяграфіяПравіць
У 1252 годзе па дагаворы з венгерскім каралём Белам IV Даніла ажаніў свайго сына, луцкага князя Рамана, з пляменніцай аўстрыйскага герцага Фрыдрыха Бабенберга, дачкой яго брата Генрыха, Гертрудай (пам. 1299). Гертруда была спадчынніцай аўстрыйскага прастола, што дало права Раману выказаць прэтэнзіі на Аўстрыю і Штырыю.
Чэшскі каралевіч Отакар, які яшчэ ў канцы 1251 года ўступіў з войскам у Аўстрыю, прымусіў аўстрыйскіх баронаў абраць яго герцагам. Отакар лічыў, што мае некаторыя дынастычныя правы на аўстрыйскі прастол, паколькі Гертруда была першы раз у шлюбе з яго братам Уладзіславам, які памер у 1247 годзе. У лютым 1252 года Отакар афіцыйна замацаваў сваё становішча ў Аўстрыі, ажаніўшыся з пажылой ужо Маргарытай Бабенберг, старэйшай сярод сясцёр памерлага герцага, якая была да таго ж яшчэ і ўдавой германскага караля Генрыха VII Гогенштаўфена.
Неўзабаве Раман быў абложаны большымі сіламі чэшскага караля Отакара ў размешчаным непадалёк ад Вены замку Гімберг. Пераканаўшыся, што справа Рамана прайграна, венгерскі кароль Бела IV сам пачаў прэтэндаваць на тыя аўстрыйскія землі, што яшчэ заставаліся пад уладай Гертруды. У канцы 1253 года Раману прыйшлося спешна бегчы з Аўстрыі.
У 1254 годзе Раман атрымаў ад літоўскіх князёў Міндоўга і Войшалка Новагародак, а таксама Слонім і іншыя гарады ў Панямонні.
Пасля яцвяжскага паходу (1254—1255) і сутыкнення пад Луцкам у 1255 годзе, напярэдадні сумеснага татарска-галіцкага паходу на Літву (1258), Войшалк і Таўцівіл здзейснілі змову і захапілі ў закладнікі Рамана Данілавіча, а затым забілі.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Михайло Грушевський. ХРОНОЛОГІЯ ПОДІЙ ГАЛИЦЬКО-ВОЛИНСЬКОГО ЛІТОПИСУ
- ↑ Все монархи мира. Россия. 600 кратких жизнеописаний. Константин Рыжов. Москва, 1999 г.
ЛітаратураПравіць
- Галицко-Волынская летопись. Под ред. Н. Ф. Котляра — СПб: «Алетейя», 2005. — 424 с.
- Котляр Н. Ф. Даниил, князь Галицкий — СПб: «Алетейя»; Киев: «Птах», 2008. — 320 с.
- Домбровский Д. По поводу происхождения Глеба, тестя Романа Даниловича // Актуальные проблемы источниковедения : материалы V Междунар. науч.-практ. конф., Витебск, 25-27 апр. 2019 г. / Витеб. гос. ун-т; редкол.: А. Н. Дулов, М. Ф. Румянцева (отв. ред.) [и др.]. — Витебск, 2019. — С. 142—146.