Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч

Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч (нар. 5 мая 1995) — беларускі журналіст, блогер, палітычны зняволены.

Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч
руск.: Роман Дмитриевич Протасевич
Партрэт
Род дзейнасці рэдактар, журналіст, палітычны актывіст, галоўны рэдактар
Дата нараджэння 5 мая 1995(1995-05-05)[1] (26 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Член у
Commons-logo.svg Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

У 2011 годзе ў 16-гадовым узросце Раман Пратасевіч трапіў пад пераслед за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту і быў адлічаны з Ліцэя БНТУ. У 2011—2014 гадах яго неаднаразова затрымлівалі за тое, што адміністраваў апазіцыйныя суполкі ў сацсетках і прымаў удзел у пратэставых акцыях.

Раман Пратасевіч вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, але быў адлічаны, як ён сам распавядаў, па палітычных матывах. На працягу некалькіх гадоў супрацоўнічаў з шэрагам недзяржаўных выданняў, у тым ліку «Радыё Свабода» і «Еўрарадыё». У студзені 2020 года з’ехаў у Польшу і заявіў, што будзе прасіць там прытулак, бо ў Беларусі можа трапіць пад палітычна матываваны крымінальны пераслед. Эміграцыя нібыта была звязаная са «справай Чудзянцова», сябрам якога ён быў.

У Польшчы Раман Пратасевіч стаў рэдактарам тэлеграм-канала «NEXTA». Восенню 2020 года на хвалі масавых пратэстаў спецслужбы Рэспублікі Беларусь завочна выставілі яму абвінавачванне паводле арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), арт. 130 («Распальванне варожасці») і арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), Раман Пратасевіч і Сцяпан Пуціла былі абвешчаны ў вышук. Следчы камітэт абвінаваціў блогераў у тым, што ў тэлеграм-канале размяшчаліся «заклікі да пратэстаў, блакавання дарог, забастовак, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаннем канкрэтных месцаў правядзення, а таксама маршрутаў перасоўвання». Следчы камітэт накіраваў у Польшчу дакументы на іх экстрадыцыю.

Сышоў з пасады рэдактара тэлеграм-канала «NEXTA» ў верасні 2020 года. У сакавіку 2021 года блогер стаў рэдактарам тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга»[5]. Раман Пратасевіч знаходзіўся на борце рэйса Ryanair 4978, які 23 мая 2021 года выконваў палёт Афіны-Вільнюс і быў змушаны да пасадкі на тэрыторыі Беларусі, прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, дзе журналіст затым арыштаваны[6][7]. Разам з ім затрымалі яго сяброўку, грамадзянку Расіі, студэнтку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Соф’ю Сапега[8].

24 мая 2021 года сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[9]. 31 мая 2020 года шэфства над палітычным зняволеным узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага[10][11].

Паводле звестак беларускіх уладаў, раней ён ваяваў на ўсходзе Украіны ў складзе праўрадавага батаёна «Азоў», хоць са слоў камандзіра падраздзялення Андрэя Білецкага Пратасевіч дзейнічаў там як журналіст[12]. Прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР абвінавачваюць беларуса ў здзяйсненні злачынстваў супраць мірнага насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не пярэчыць супраць таго, каб паўстанцы прыехалі ў Мінск і дапыталі затрыманага[13]. 3 чэрвеня 2021 года на тэлеканале «АНТ» выйшла перадача з удзелам Пратасевіча і Марата Маркава[прыбраць шаблон], абазначаная як інтэрв’ю Пратасевіча[14]. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемент катавання палітвязня[15][16][17][18]. Радка Валерава з чэшскага партала расследаванняў «Seznam Zprávy(чэшск.) бел.» ў сваім артыкуле ад 15 чэрвеня 2021 года лічыць, што ярлыкі накшталт «фашыст», «тэрарыст», «агент ЦРУ», што распаўсюдзіліся ў Інтэрнэце ў адносінах да Пратасевіча схільнымі да дезінфармацыі крыніцамі, цалкам ілжывыя[19].

РэакцыяПравіць

21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША ў тым ліку за ўзяцце пад варту Пратасевіча[20][21]. 9 жніўня 2021 года ЗША пашырылі спіс, дадаў Следчы камітэт, у тым ліку за адкрыццё палітычна матываваных крымінальных спраў супраць Пратасевіча і Сапегі[22][23].

Зноскі

  1. https://nn.by/?c=ar&i=262643
  2. Die Amis und der Neonazi
  3. BBC News — 1922.
  4. Польскае Радыё — 2012.
  5. БелСат
  6. euronews.com
  7. Brunner, Simone Niemand soll sich sicher fühlen (ням.) . Die Zeit (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2021. Праверана 24 мая 2021.
  8. Радыё Свабода
  9. Immediately release political prisoner Raman Pratasevich! (англ.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.
  10. Cem Özdemir is committed to the release of Raman Pratasevich (англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2021. Праверана 31 мая 2021.
  11. Демидова, Ольга Один из лидеров "зеленых" Германии взял шефство над Романом Протасевичем (руск.) . Deutsche Welle (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2021. Праверана 1 чэрвеня 2021.
  12. Экс-командир «Азова» рассказал о ранении Протасевича в Донбассе
  13. Лукашенко не против, чтобы представители ЛНР задавали вопросы Протасевичу
  14. Наста Захарэвіч. Чаму ня варта аналізаваць «прызнаньні» ПратасевічаРадыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 г.
  15. «Прызнаньне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрвію» Рамана ПратасевічаРадыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 г.
  16. Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021 г.
  17. «Интервью с пленными не бывает»Белорусский партизан, 4 чэрвеня 2021 г.
  18. Blogger Protassewitsch "lobt" Lukaschenko (ням.) . Deutsche Welle (4 чэрвеня 2021). Праверана 20 чэрвеня 2021.
  19. Wallerová, Radka Fašista, terorista, agent CIA. Takto útočí na zadrženého novináře (чэшск.) . Seznam Zprávy(чэшск.) бел. (15 чэрвеня 2021). Праверана 21 чэрвеня 2021.
  20. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus - Міністэрства фінансаў ЗША(укр.) бел., 21.06.2021
  21. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
  22. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел. (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  23. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.) . ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

СпасылкіПравіць