Раман Дмоўскі

Раман Станіслаў Дмоўскі (польск.: Roman Stanisław Dmowski; 9 жніўня 1864, маёнтак Камен Варшаўскага пав., Польшча2 студзеня 1939) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст.

Раман Станіслаў Дмоўскі
польск.: Roman Dmowski
Roman Dmowski in color.jpg
Міністр замежных спраў Польшчы
27 кастрычніка 1923 — 14 снежня 1923
Прэзідэнт Станіслаў Вайцахоўскі
Кіраўнік урада Уладзіслаў Грабскі
Папярэднік Марыян Сеіда
Пераемнік Караль Бертоні
Дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі
1907 — 1909
Нараджэнне 9 жніўня 1864(1864-08-09)
Смерць 2 студзеня 1939(1939-01-02) (74 гады)
Месца пахавання
Нацыянальнасць паляк
Веравызнанне каталіцтва
Партыя Нацыянал-дэмакратычная партыя Польшчы
Народна-нацыянальны саюз
Член у
Адукацыя Варшаўскі ўніверсітэт
Дзейнасць дыпламат, палітык, пісьменнік
Аўтограф Roman Dmowski signature.svg
Узнагароды
ордэн Адраджэння Польшчы Grand Cross of the Order of the Star of Romania ордэн Зоркі Румыніі Вялікі крыж ордэна Аранскіх-Насау кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы Order of Orange-Nassau
Commons-logo.svg Раман Дмоўскі на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (1890). У 1888 уступіў у тайную арганізацыю «Саюз польскай моладзі», імкнуўся да аддзялення польскага вызваленчага руху ад расійскага, удзельнічаў у антырасійскіх дэманстрацыях. У 1890 увайшоў у Польскую лігу — папярэдніцу нацыянальна-дэмакратычнай партыі (эндэкаў). 3 1895 рэдактар часопіса «Przegląd Wszechpolski» («Усяпольскі агляд»). Аўтар працы «Думкі сучаснага паляка» (1902), што стала ідэалагічнай праграмай польскіх эндэкаў. Лічыў, што Беларусь трэба разглядаць як усходнюю тэрыторыю Польшчы. У 1907—09 дэпутат і кіраўнік «Польскага кола» (аб'яднання польскіх дэпутатаў) у 2-й і 3-й Дзяржаўнай думе. У 1908 выдаў кнігу «Германія, Расія і польскае пытанне», у якой прадбачыў ваенны канфлікт паміж Расіяй і Германіяй і лічыў, што месца Польшчы ў ім на баку Расіі. Удзельнічаў у неаславянскім руху, у 1908 у Празе прымаў удзел у панславянскім кангрэсе. У пачатку І сусветнай вайны ў 1914 стварыў у Варшаве з дазволу расійскіх уладаў Нацыянальны польскі камітэт. У 1915 у Пецярбургу дамагаўся стварэння польскіх вайсковых фарміраванняў. У 1917 у Парыжы арганізаваў Нацыянальны камітэт, галоўнай мэтай якога было аднаўленне незалежнай Польшчы і стварэнне польскай арміі. У ліпені 1917 падаў англійскаму ўраду мемарыял «Упарадкаванне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», у якім акрэсліваў межы будучай Польшчы. Паводле гэтага праекта ўся Заходняя і Цэнтральная Беларусь уваходзіла ў склад польскай дзяржавы, усходняя граніца якой праходзіла па т.зв. «лініі Дмоўскага». Адначасова Р. Дмоўскі распрацаваў асновы нацыянальна-дзяржаўнай арганізацыі Другой Рэчы Паспалітай на падставе канцэпцыі інкарпарацыі, выступаў супраць федэратыўнай канцэпцыі Ю. Пілсудскага. У 1919 прадстаўляў Польшчу на Парыжскай мірнай канферэнцыі. У 1923 міністр замежных спраў. Пасля прыходу да ўлады Ю. Пілсудскага ў 1926 стварыў апазіцыйны «Лагер Вялікай Польшчы», які ў 1933 быў забаронены.

БібліяграфіяПравіць

  • Niemcy, Rosja i kwestia polska / Dmowski, Roman. - Warszawa : Inst. Wydawn. Pax, 1991, Wyd. 1.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 9 мая 2021.

ЛітаратураПравіць

  • Кітурка Ю. Дмоўскі // ЭГБ у 6 т. Т. 3, Мн., 1996.
  • Micewski A. Roman Dmowski. Warszawa, 1971.
  • Terej J. J. Rzeczywistość i polityka: Ze studiów nad dziejami najnowszymi Narodowej Demokracji. Warszawa, 1971.
  • Wapiński R. Roman Dmowski. Lublin, 1988. ISBN 83-222-0480-9