Раман Юр’евіч Куляшоў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Раман Куляшоў)

Раман Куляшоў (нар. 14 чэрвеня 2003, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Раман Куляшоў
Поўнае імя Раман Юр’евіч Куляшоў
Нарадзіўся 14 чэрвеня 2003(2003-06-14)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 173 см
Вага 60 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2023 Беларусь Дняпро (Магілёў) 17 (1)
2021   Беларусь Дняпро-Юні (Магілёў) 21 (0)
2023   Беларусь Слонім-2017 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», а ў лютым 2020 года падпісаў кантракт з клубам[2]. У сезоне 2020 некалькі разоў з’яўляўся на полі ў Другой лізе. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, застаўся ў Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні».

Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену ў асноўнай камандзе.

У ліпені 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[3]. У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[4], аднак яшчэ да пачатку новага сезона арэнда была скасавана[5], а неўзабаве паўабаронца пакінуў і «Дняпро»[6].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 Д3 Дняпро   4 0
2021 Д3 Дняпро-Юні   21 0
2022 Д1 Дняпро   5 0
2023 (1) Д2 Дняпро   8 1
2023 (2) Д2 Слонім-2017   12 0

Крыніцы правіць

  1. а б https://fc-dnepr.by/player/19
  2. Роман Кулешов - футболист "Днепра"! (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра».
  3. Роман Кулешов и Владислав Пунинский отданы в аренду (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (21 ліпеня 2023). Праверана 5 лютага 2024.
  4. «Орша» сообщила об аренде трех футболистов могилевского «Днепра» (руск.). bel.football (2 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.
  5. "Орша" Булыги и Тамело, "Барановичи" Высоцкого, "Макслайн" Гольмака (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.
  6. "Днепр" расстался с Романом Кулешовым (руск.). football.by (15 красавіка 2024). Праверана 16 красавіка 2024.