Раман Леанідавіч Волкаў
Раман Волкаў (нар. 8 студзеня 1987, Наваполацк) — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра».
Поўнае імя | Раман Леанідавіч Волкаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 студзеня 1987[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец наваполацкага футбола, у юнацкім узросце апынуўся ў мінскім «Лакаматыве», пазней трапіў у «Нафтан». Не замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба, таму аддаваўся ў арэнды. Гуляючы ў арэндзе за мазырскую «Славію» ў 2009 годзе, выратаваў гэты клуб ад вылету з Першай лігі, забіўшы вырашальны мяч у дадатковым матчы супраць «Спартака».
У 2011 годзе паўторна апынуўся ў мазырскім клубе, якому дапамог трапіць у Вышэйшую лігу. У 2012 годзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату (11 галоў).
У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[2], але не замацаваўся ў асноўным складзе і ў ліпені 2013 года вярнуўся ў «Славію»[3]. У «Славіі» хутка вярнуў сабе месца ў асноўным складзе.
Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Раман, пакінуўшы мазырскі клуб, спрабаваў замацавацца ў складзе дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка», але ў сакавіку 2014 года слуцкі клуб развітаўся з нападнікам, і неўзабаве Волкаў перайшоў у «Іслач»[4][5].
У складзе «Іслачы» трывала гуляў у аснове, забіў 6 галоў. У ліпені 2014 года пакінуў клуб у сувязі з заканчэннем кантракта[6] і ў жніўні далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[7]. У складзе мікашэвіцкага клуба стаў пераможцам Першай лігі 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Граніт»[8].
У сакавіку 2015 пасля прагляду стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[9]. Пачынаў сезон, пераважна выходзячы на замену, а пасля зыходу ўлетку з каманды Вадзіма Дземідовіча замяніў яго на пазіцыі асноўнага нападніка, у выніку з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.
У лютым 2016 года праходзіў прагляд у тульскім «Арсенале», але не падышоў расійскаму клубу[10]. У выніку, падпісаў кантракт з «Віцебскам»[11]. У складзе «Віцебска» хутка стаў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2017 таксама пачынаў у стартавым складзе, але пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[12].
У студзені 2018 года далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт[13]. У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года перайшоў у «Гарадзею»[14]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе гарадзейцаў, аднак пазней стаў звычайна выхадзіць на замену, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[15].
У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Белшыне», але ён скончыўся беспаспяхова. Пазней далучыўся да малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[16]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды. Пакінуў клуб у ліпені 2021 года[17].
У жніўні 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[18], дзе за паўгады паспеў забіць 8 галоў і стаць другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У лютым 2022 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[19].
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2014
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2012
- Уладальнік Кубка Малдовы: 2021
- Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2021
Грамадзянская пазіцыяПравіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[20].
Зноскі
- ↑ Roman Volkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Роман Волков заключил контракт с "Минском"
- ↑ Роман Волков возвращается в "Славию"
- ↑ Гигевич и Волков переходят в "Ислочь"
- ↑ 1-я лига. Гранитный комплект
- ↑ Волков и Гигевич покинули «Ислочь»
- ↑ В составе ФК «Гранит» подкрепление Архівавана 26 снежня 2015.
- ↑ Лютько, Моложавый, Волков и Алексиян покинули "Гранит". Баскаков и Луцевич на просмотре
- ↑ Андрей Лебедев и Роман Волков подписали контракты с "Нафтаном"
- ↑ Волков не подошел тульскому «Арсеналу»
- ↑ Роман Волков подписал контракт с "Витебском"
- ↑ Вайтюховский Н.И.: "Короткий шаг назад перед большим шагом вперед" Архівавана 30 студзеня 2018.
- ↑ "Гомель" подписал Романа Волкова
- ↑ Роман Волков и Максим Высоцкий стали игроками "Городеи"
- ↑ "Городею" покинули Роман Волков и Максим Высоцкий
- ↑ Источник: Роман Волков подписал контракт со "Сфынтул Георге"
- ↑ Роман Волков покинул "Сфынтул Георге"
- ↑ Роман Волков стал игроком "Нафтана"
- ↑ Роман Волков стал игроком "Днепра"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА