Раман Леанідавіч Заслонаў
Раман Леанідавіч Заслонаў (27 жніўня 1962, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец.
Раман Леанідавіч Заслонаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР → Беларусь → |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | тэматычная карціна |
Вучоба | |
Уплыў | Васіль Сумараў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і мастака Леаніда Гальперына і пісьменніцы Ірыны Заслонавай. Дзед па матчынай лініі — легендарны беларускі партызан, герой Вялікай Айчыннай вайны, Канстанцін Заслонаў.
Першыя мастацкія навыкі атрымаў у мінскай Дзіцячай мастацкай школе № 1 ад выкладчыка Уладзіміра Ткачэнкі, таксама займаўся ў дзіцячай народнай студыі выяўленчага мастацтва ў Васіля Сумарава. У 1985 скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1990 — творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам акадэміка М. А. Савіцкага.
Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1980. У 1990 стаў членам Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў станковым жывапісу ў жанрах гістарычнай карціны, пейзажа, партрэта. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, музейна-выставачным цэнтры «РОСІЗА» (г. Масква), а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях розных стран.
Жыве і працуе ў Францыі. У 1997 атрымаў першую прэмію аднаго з найстарэйшых салонаў Еўропы – Salon d'en Automne (Восеньскі салон ).
З 4 снежня 2015 па 26 студзеня 2016 жывапіс і графіка Рамана Заслонава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- ↑ Выставка живописи и графики Романа Заслонова(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 26.07.2020.
Спасылкі
правіцьРаман Леанідавіч Заслонаў на Вікісховішчы |
- Мастак Раман Заслонаў: нарэшце і ў палітыцы зьявіўся прыемны і адкрыты жаночы твар (бел. (тар.)) // svaboda.org 25 ліпеня 2020
- БЕЛТА. «Кофе с виолончелью» белорусского художника выставлено в парижской галерее. (руск.)
- Газета «Телеком-экспресс». Сергей Слепцов. «Потомки помнят героя». (руск.)
- Город Женщин. «Никто не знает, как художник развивается». (руск.)