Раман Падаля́ка (нар. 9 сакавіка 1981, Мінск) — беларускі акцёр.

Раман Падаляка
Дата нараджэння 9 сакавіка 1981(1981-03-09) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр

БіяграфіяПравіць

У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі В. М. Раеўскага). З 2002 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[1].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Раман Падаляка разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[2].

ТворчасцьПравіць

Сярод найлепшых роляў: Андрэй («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Эмануэль («Барух-Эмануэль» Д. Плакса), Ратнік («Князь Вітаўт» А. Дударава), Уцякін, Недзім («Саламея» С. Кавалёва), Гайдук («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Муж, Гаспадар купэ («Мы і ЯНО» А. Аверчанкі), Карл («Эрык XIV[sv]» А. Стрындберга), Студэнт («С. В.» паводле А. Чэхава «Вішнёвы сад»), Іван Цярэшка («Балада пра каханне» В. Быкава), Якаб Рундзіс («Вольга» Л. Руаханен[en]), Тоні («Маці[cs]» К. Чапека)[3].

У бягучым рэпертуары (2020) выконваў ролі: Васіль («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Граф («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Барыс Аляксеевіч Трыгорын («Чайка[ru]» А. Чэхава), Ігнат («Дзве душы» М. Гарэцкага), Лука Лукіч Хлопаў («Рэвізор» М. Гогаля), Пан Альберт («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Раман Падаляка на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
  2. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников
  3. Раман Падаляка

СпасылкіПравіць

  • Раман Падаляка на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.