Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч
Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч (нар. 5 мая 1995) — беларускі журналіст, блогер, былы палітычны зняволены.
Раман Дзмітрыевіч Пратасевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | рэдактар, журналіст, палітычны актывіст, галоўны рэдактар, палітычны вязень |
Дата нараджэння | 5 мая 1995[1] (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьУ 2011 годзе ў 16-гадовым узросце Раман Пратасевіч трапіў пад пераслед за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту і быў адлічаны з Ліцэя БНТУ. У 2011—2014 гадах яго неаднаразова затрымлівалі за тое, што адміністраваў апазіцыйныя суполкі ў сацсетках і прымаў удзел у пратэставых акцыях.
Раман Пратасевіч вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, але быў адлічаны, як ён сам распавядаў, па палітычных матывах. На працягу некалькіх гадоў супрацоўнічаў з шэрагам недзяржаўных выданняў, у тым ліку «Радыё Свабода» і «Еўрарадыё». У студзені 2020 года з’ехаў у Польшу і заявіў, што будзе прасіць там прытулак, бо ў Беларусі можа трапіць пад палітычна матываваны крымінальны пераслед. Эміграцыя нібыта была звязаная са «справай Чудзянцова», сябрам якога ён быў.
У Польшчы Раман Пратасевіч стаў рэдактарам тэлеграм-канала «NEXTA». Восенню 2020 года на хвалі масавых пратэстаў спецслужбы Рэспублікі Беларусь завочна выставілі яму абвінавачванне паводле арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), арт. 130 («Распальванне варожасці») і арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), Раман Пратасевіч і Сцяпан Пуціла былі абвешчаны ў вышук. Следчы камітэт абвінаваціў блогераў у тым, што ў тэлеграм-канале размяшчаліся «заклікі да пратэстаў, блакавання дарог, забастовак, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў з указаннем канкрэтных месцаў правядзення, а таксама маршрутаў перасоўвання». Следчы камітэт накіраваў у Польшчу дакументы на іх экстрадыцыю.
Сышоў з пасады рэдактара тэлеграм-канала «NEXTA» ў верасні 2020 года. У сакавіку 2021 года блогер стаў рэдактарам тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу»[3]. Раман Пратасевіч знаходзіўся на борце рэйса Ryanair 4978, які 23 мая 2021 года выконваў палёт Афіны-Вільнюс і быў змушаны да пасадкі на тэрыторыі Беларусі, прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, дзе журналіст затым арыштаваны[4][5]. Разам з ім затрымалі яго сяброўку, грамадзянку Расіі, студэнтку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Соф’ю Сапега[6].
24 мая 2021 года сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[7]. 31 мая 2020 года шэфства над палітычным зняволеным узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага[8][9].
Паводле звестак беларускіх уладаў, раней ён ваяваў на ўсходзе Украіны ў складзе праўрадавага батаёна «Азоў», хоць са слоў камандзіра падраздзялення Андрэя Білецкага Пратасевіч дзейнічаў там як журналіст[10]. Прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР абвінавачваюць беларуса ў здзяйсненні злачынстваў супраць мірнага насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не пярэчыць супраць таго, каб паўстанцы прыехалі ў Мінск і дапыталі затрыманага[11]. 3 чэрвеня 2021 года на тэлеканале «АНТ» выйшла перадача з удзелам Пратасевіча і Марата Маркава, абазначаная як інтэрв’ю Пратасевіча[12]. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемент катавання палітвязня[13][14][15][16]. Радка Валерава з чэшскага партала расследаванняў «Seznam Zprávy » ў сваім артыкуле ад 15 чэрвеня 2021 года лічыць, што ярлыкі накшталт «фашыст», «тэрарыст», «агент ЦРУ», што распаўсюдзіліся ў Інтэрнэце ў адносінах да Пратасевіча схільнымі да дезінфармацыі крыніцамі, цалкам ілжывыя[17].
3 мая 2023 года Раман Пратасевіч прысуджаны да 8 гадоў зняволення[18]. 22 мая 2023 года Пратасевіч быў памілаваны[19]. У маі 2024 года Пратасевіч паведаміў, што вывучыўся на электразваршчыка 3-га разраду[20].
Рэакцыя
правіць21 чэрвеня 2021 года Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй было дададзена да санкцыйнага спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША ў тым ліку за ўзяцце пад варту Пратасевіча[21][22]. 9 жніўня 2021 года ЗША пашырылі спіс, дадаў Следчы камітэт, у тым ліку за адкрыццё палітычна матываваных крымінальных спраў супраць Пратасевіча і Сапегі[23][24].
Зноскі
- ↑ а б КДБ унёс Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча ў спіс тэрарыстаў
- ↑ Oddział OMON-u pobił 17-letniego opozycjonistę — 2012.
- ↑ БелСат Архівавана 23 мая 2021.
- ↑ euronews.com
- ↑ Brunner, Simone. Niemand soll sich sicher fühlen (ням.). Die Zeit (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2021. Праверана 24 мая 2021.
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 24 мая 2021.
- ↑ Immediately release political prisoner Raman Pratasevich! (англ.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.
- ↑ Cem Özdemir is committed to the release of Raman Pratasevich (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2021. Праверана 31 мая 2021.
- ↑ Демидова, Ольга. Один из лидеров "зеленых" Германии взял шефство над Романом Протасевичем (руск.). Deutsche Welle (31 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2021. Праверана 1 чэрвеня 2021.
- ↑ Экс-командир «Азова» рассказал о ранении Протасевича в Донбассе
- ↑ Лукашенко не против, чтобы представители ЛНР задавали вопросы Протасевичу
- ↑ Наста Захарэвіч. Чаму ня варта аналізаваць «прызнаньні» Пратасевіча — Радыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 г.
- ↑ «Прызнаньне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрвію» Рамана Пратасевіча — Радыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 г.
- ↑ Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021 г.
- ↑ «Интервью с пленными не бывает» Архівавана 4 чэрвеня 2021. — Белорусский партизан, 4 чэрвеня 2021 г.
- ↑ Blogger Protassewitsch "lobt" Lukaschenko (ням.). Deutsche Welle (4 чэрвеня 2021). Праверана 20 чэрвеня 2021.
- ↑ Wallerová, Radka. Fašista, terorista, agent CIA. Takto útočí na zadrženého novináře (чэшск.). Seznam Zprávy (15 чэрвеня 2021). Праверана 21 чэрвеня 2021.
- ↑ Прысуд Раману Пратасевічу і астатнім фігуранты «справы N*XTA» ўступіў у сілу . Новы Час (18 мая 2023).
- ↑ Раман Пратасевіч памілаваны Лукашэнкам
- ↑ Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
- ↑ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus — Міністэрства фінансаў ЗША, 21.06.2021
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
Спасылкі
правіць- Новы галоўны ўраг. Чем известен Роман Протасевич, против которого Беларусь провела международную операцию . Русская служба Би-би-си (24 мая 2021). Праверана 2 чэрвеня 2021.
- Телеканал «Дождь»: Протасевич дал интервью госТВ об оппозиции // 3 июня 2021
- Пратасевіч пачаў новы медыа-праект // ZNAK, 2021-08-17 Архівавана 26 студзеня 2022.