Раман Пятровіч Гадаваны

украінскі футбаліст

Раман Гадаваны (4 кастрычніка 1990 — 29 лістапада 2023) — украінскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Раман Гадаваны
Поўнае імя Раман Пятровіч Гадаваны
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1990(1990-10-04)[1][2]
Памёр 29 лістапада 2023(2023-11-29)[4] (33 гады)
Пахаванне
Грамадзянства  Украіна
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
2003—2005 Сцяг Украіны ДЮСШ Цярнопаль
2006 Сцяг Украіны Надзія Капычынцы
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Сцяг Украіны Ніва (Цярнопаль) 20 (0)
2009 Сцяг Украіны Цярнопаль
2010—2015 Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 18 (0)
2016 Беларусь Славія-Мазыр 8 (1)
2018—2021 Украіна Мэльныця-Падзільска
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец цярнопальскай школы футбола. Першы трэнер — Багдан Антонавіч Бучынскі. Выступаў за цярнопальскія каманды СДЮШАР, «Педліцэй» і «Цярнопаль-ЦНЭУ» (каманда Цярнопальскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта), а тажке за клуб «Надзія» (Капычынцы). З красавіка 2008 года гуляў за «Ніву» з Цярнопаля.

З кастрычніка 2009 года выступаў у чэмпіянаце вобласці за «Цярнопаль-ЦНПУ» (Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт). 16 снежня па рашэнні ПФЛ кантракт Гадаванага з «Нівой» быў ануляваны з прычыны нявыплаты клубам заробку іграку[5], а сам Раман атрымаў статус свабоднага агента. У снежні 2009 года паслугамі іграка зацікавілася «Валынь», якая пасля Новага года падпісала кантракт з Раманам. У складзе луцкага клуба выступаў пераважна за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна.

Улетку 2015 года праходзіў прагляд у мінскім «Дынама», але не падышоў клубу[6]. У студзені 2016 года далучыўся да іншага беларускага клуба — мазырскай «Славіі». У складзе «Славіі» разглядаўся як асноўны цэнтральны абаронца, аднак большую частку сезону 2016 быў вымушаны прапусціць з-за траўм. У лютым 2017 года стала вядома, што з-за праблем са здароўем Раман пакідае «Славію»[7].

У 2018—2021 гадах гуляў на аматарскім узроўні за клуб «Мэльныця-Падзільска».

Студэнцкія спаборніцтвы правіць

З 20 па 26 ліпеня 2009 года выступаў на студэнцкім чэмпіянаце Еўропы, абараняючы колеры каманды Цярнопальскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта, і стаў чэмпіёнам Еўропы[8]. Праз год з 19 па 25 ліпеня 2010 года зноў згуляў на чэмпіянаце Еўропы за «Цярнопаль» і на гэты раз стаў бронзавым прызёрам[9].

Смерць правіць

Пасля пачатку расійскага ўварвання ваяваў у складзе 33-й асобнай механізаванай брагады. Загінуў 29 лістапада 2023 года[10].

Крыніцы правіць

  1. Roman Godovany // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roman Hodovanyi // FBref.com
  3. FootballFacts.ru
  4. https://www.gazeta1.com/statti/na-vijni-zagynuv-kolyshnij-futbolist-ternopilskoyi-nyvy-fk-ternopil-ta-lutskoyi-volyni/
  5. Пратакол паседжання Дысцыплінарнага камітэта ПФЛ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 28 красавіка 2016.
  6. "Годованый покинул минское «Динамо», Някшу продолжает находиться на просмотре". by.tribuna.com [руская]. 2015-06-23. Праверана 2016-04-28.
  7. "Весенняя поверка. "Славия". Пилигримы поневоле". pressball.by [руская]. 2017-02-27. Архівавана з арыгінала 2017-03-07. Праверана 2017-04-01.
  8. "Чемпіонат Європи з футболу серед студентських команд: український фінал і перемога ФК «Тернопіль»" [украінская]. Офіційний сайт ПФЛ. 2009-07-28. Архівавана з арыгінала 2012-05-24. Праверана 2010-08-11.
  9. ""Бронзове" Євро "Тернополя"" [украінская]. 20 хвилин. 2010-07-28. Праверана 2010-08-11.
  10. "На вайне ва Украіне загінуў былы абаронца мазырскай «Славіі»". Наша Ніва. 2023-12-01. Праверана 2023-12-05.