Раман Рагінскі
Раман Рагінскі (польск.: Roman Rogiński) (29 лютага 1840 — (15 лютага 1915) адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.
Раман Рагінскі | |
---|---|
польск.: Roman Rogiński | |
Род дзейнасці | палітык, рэвалюцыянер, салдат |
Дата нараджэння | 29 лютага 1840[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 1915[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юзафат Рагінскі[d] |
Маці | Izabela Modzelewska[d] |
Альма-матар | |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьУ 1861 г. скончыў Варшаўскую рэальную гімназію. 3-за пагрозы арышту за ўдзел у маніфестацыях у Варшаве эмігрыраваў у Парыж. Вучыўся ў вайсковай школе ў Генуі. У 1862 г. вярнуўся ў Варшаву, прызначаны камісарам ад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па Падляшскім ваяводстве. 23 студзеня 1863 г. зрабіў няўдалую спробу авалодаць Бялай. 7 лютага 1863 удзельнічаў у бітве пад Сямятычамі , пасля рушыў у глыб Беларусі. 13 лютага 1863 г. заняў Пружаны, дзе захапіў зброю і амуніцыю, 25— 26 лютага 1863 г. разбіты каля в. Баркі. 3 сакавіка 1863 г. узяты ў палон у Тураве. Смяротны прыгавор ад 23 жніўня 1863 г. заменены на 20 гадоў катаргі, якую адбываў ва Усолле (Пермская губерня). У 1868 г. пераведзены на пасяленне, жыў у Верхняудзінску (Забайкальская вобласць), Віціме, Іркуцку. У 1892 г. вярнуўся на радзіму. Аўтар успамінаў аб падзеях 1863——1864 гг.
Літаратура
правіць- Рагінскі Раман // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 41. — ISBN 985-11-0214-8.