Раман Андрэевіч Сарокін

расійскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Раман Сарокін)

Раман Сарокін (нар. 17 мая 1985, Ленінград) — былы расійскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Раман Сарокін
Поўнае імя Раман Андрэевіч Сарокін
Нарадзіўся 17 мая 1985(1985-05-17)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Сцяг Расіі Зеніт-2 (Санкт-Пецярбург) 9 (0)
2005—2009 Сцяг Расіі Сатурн-2 (Раменскае) 53 (5)
2009   Сцяг Беларусі Віцебск 11 (1)
2010 Сцяг Беларусі Віцебск 27 (2)
2011—2012 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 30 (1)
2013 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 26 (0)
2014—2015 Сцяг Расіі Зорка (Санкт-Пецярбург)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 мая 2019.

Клубная кар’ера

правіць

Гуляў за фарм-клубы расійскіх каманд, а ў 2009 годзе трапіў у «Віцебск», дзе стаў іграком асновы. У студзені 2011 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У сезоне 2011 звычайна выхадзіў на замену, а ў 2012 годзе стаў іграком асноўнага складу наваполацкай каманды.

У лютым 2013 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[2]. Замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, дзе звычайна чаргаваўся з Дзмітрыем Цярэшчанкам. Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў бабруйскі клуб[3].

У 2014—2015 гадах гуляў за аматарскі клуб «Зорка» з Санкт-Пецярбурга, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Дасягненні

правіць
  •   Уладальнік Кубка Беларусі: 2012

Зноскі