Раман Уладзіміравіч (князь валынскі)

Раман Уладзіміравіч (пам. 6 студзеня 1119) — князь валынскі (11181119), адзін са старэйшых сыноў Уладзіміра Манамаха.

Раман Уладзіміравіч
Нараджэнне XI стагоддзе
Смерць 6 студзеня 1119(1119-01-06)
Месца пахавання
Бацька Уладзімір Манамах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1117 годзе ўзнік канфлікт паміж Уладзімірам Манамахам і сынам Святаполка Ізяславіча Яраславам, магчымай прычынай чаго быў перавод Манамахам свайго старэйшага сына Мсціслава з Ноўгарада ў Белгарад каля Кіева.

У 1118 годзе Манамах у саюзе з Расціславічамі выгнаў Яраслава з Уладзіміра-Валынскага і пасадзіў на княжанне Рамана Уладзіміравіча. Пасля смерці Рамана (1119) намеснікам Манамаха на Валыні стаў Андрэй Уладзіміравіч.

Сям'я і дзеці правіць

Жонка11 верасня 1114) — дачка Валадара Расціславіча Перамышльскага.

Звестак пра нашчадкаў няма.

Зноскі

Спасылкі правіць