Раман Мікалаевіч Юзапчук

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Раман Юзапчук)

Раман Юзапчук (нар. 24 ліпеня 1997, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Раман Юзапчук
Поўнае імя Раман Мікалаевіч Юзапчук
Нарадзіўся 24 ліпеня 1997(1997-07-24)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 171 см
Вага 64 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Тарпеда (Масква)
Маладзёжныя клубы
Беларусь СДЮШАР-7 (Магілёў)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 21 (1)
2017—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 56 (4)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 29 (0)
2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 24 (0)
2023— Расія Тарпеда (Масква)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (3)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
2020— Беларусь Беларусь 16 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 красавіка 2022

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у магілёўскай СДЮШАР-7, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мінчан, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2015 гуляў у Першай лізе за «Бярозу-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўскі клуб спыніў існаванне, і Раман вярнуўся ў Мінск, дзе зноў стаў выступаць за дубль. Часам прыцягваўся да трэніровак з асноўнай камандай, аднак так і не згуляў за яе.

У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскае «Дынама»[4] і неўзабаве перайшоў у «Дынама» з Брэста[5]. У другой палове 2017 года гуляў за дубль, часам з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе. Да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асновай дынамаўцаў. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 2 мая 2018 года ў паўфінальным матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (4:1), адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем. 12 мая дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Віцебска» (3:1), правёў на полі першы тайм і на 9-й хвіліне адкрыў лік у сустрэчы. У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У сезоне 2019 года звычайна выкарыстоўваўся для ратацыі, выходзячы на замену.

У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да ліпеня 2022 года[6]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе «Дынама», стаў выкарыстоўвацца звычайна на пазіцыі абаронцы.

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7]. Быў трывалым іграком стартавага складу брэсцкай каманды.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог «Шахцёру» стаць чэмпіёнам Беларусі.

У лютым 2023 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда»[9].

Міжнародная кар’ераПравіць

У кастрычніку 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у тым ліку адзначыўся дублем у матчы з Бельгіяй (2:2).

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Дынама (Мінск)   22 3
2015 Д2 Бяроза-2010   21 2
2016 дубль Дынама (Мінск)   26 3
2017 (1) дубль Дынама (Мінск)   11 3
2017 (2) дубль Дынама (Брэст)   14 4
2018 Д1 Дынама (Брэст)   17 2
2019 Д1 Дынама (Брэст)   15 1
2020 Д1 Дынама (Брэст)   24 1
2021 Д1 Рух   29 0
2022 Д1 Шахцёр   24 0

Зноскі