Рамасвамі Венкатараман

Рамасвамі Венкатараман (4 снежня 1910 — 27 студзеня 2009) — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Рамасвамі Венкатараман
там.: ராமசுவாமி வெங்கட்ராமன்
8-ы прэзідэнт Індыі[d]
25 ліпеня 1987 — 25 ліпеня 1992
Папярэднік Гіяні Заіл Сінгх
Пераемнік Шанкар Даял Шарма
віцэ-прэзідэнт Індыі[d]
31 жніўня 1984 — 24 ліпеня 1987
Папярэднік Mohammad Hidayatullah[d]
Пераемнік Шанкар Даял Шарма
міністр унутраных спраў Індыі[d]
22 чэрвеня 1982 — 2 верасня 1982
Папярэднік Гіяні Заіл Сінгх
Пераемнік Prakash Chandra Sethi[d]
Міністр фінансаў Індыі[d]
14 студзеня 1980 — 15 студзеня 1982
Папярэднік Hemwati Nandan Bahuguna[d]
Пераемнік Пранаб Кумар Мукерджы
Міністр абароны Індыі[d]
15 студзеня 1982 — 2 жніўня 1984
Папярэднік Індзіра Гандзі
Пераемнік Shankarrao Chavan[d]
Нараджэнне 4 снежня 1910(1910-12-04)[1][2]
Смерць 27 студзеня 2009(2009-01-27)[3][1][…] (98 гадоў)
Жонка Janaki Venkataraman[d]
Веравызнанне індуізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык, аўтабіёграф, суддзя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Раджамадам у Тамілнадзе. Атрымаў адукацыю ў Мадраскім універсітэце, спецыялізаваўся на эканоміцы. Пазней атрымаў юрыдычную адукацыю. Доўгі час працаваў у Вышэйшым судзе Мадраса, а з 1951 года — у Вярхоўным судзе. У ходзе сваёй юрыдычнай практыкі зблізіўся з індыйскім вызваленчым рухам, быў актыўным удзельнікам ІНК, асабліва яго прафсаюзнага крыла. Пасля Другой сусветнай вайны быў сярод юрыстаў, упаўнаважаных кіраўніцтвам ІНК для абароны індыйскіх нацыяналістаў ад абвінавачванняў у супрацоўніцтве з мілітарыстамі Японіі. У 1947—1950 гадах — сакратар Мадраскага правінцыйнай калегіі адвакатаў.

Венкатараман быў абраны ў часовы парламент незалежнай Індыі, які працаваў у 1950—1952 гг., а таксама ў першы парламент Індыі. Пазней перайшоў на працу ў федэральны ўрад Індыі, заняў месца члена Планавай камісіі да 1971 года. У 1977 годзе быў зноў абраны ў парламент краіны ад ІНК. Пасля вяртання партыі да ўлады ў 1980 годзе заняў пасаду міністра фінансаў, а пазней, у 1982 — міністра абароны ва ўрадзе Індзіры Гандзі. Віцэ-прэзідэнт Індыі ў 1984—1987 гг. Прэзідэнт Індыі ў 1987—1992 гг.

Зноскі

  1. а б Ramaswamy Venkataraman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ramaswamy Venkataraman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.indianexpress.com/news/former-president-r-venkataraman-passes-away/415704/