Рамат-Ган
горад у Ізраілі
Рамат-Ган (іўр.: רמת גן, літаральна «Садовае ўзвышша») — горад у Тэль-Авіўскай акрузе Ізраіля, на ўсход ад Тэль-Авіва, паблізу гарадоў Гіватаім і Бней-Брак.
Горад
Рамат-Ган
רמת גן
| ||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Рамат-Ган быў заснаваны ў 1921 годзе як мошаў (сельскагаспадарчае паселішча). Першапачатковай назвай была Ір-Ганім (іўр. עיר גנים) - «Горад садоў».
З часам Рамат-Ган перайшоў ад аграрнай эканомікі да камерцыйнай і прамысловай. У 1926 годзе брытанскі мандат прызнаў Рамат-Ган мясцовым муніцыпальным саветам.
У 1950 годзе паселішча атрымала статус горада. У 1950-х гадах былі закладзены Нацыянальны парк і стадыён, на якім у тым ліку праводзяцца цырымоніі адкрыцця Макабіяды.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рамат-Ган