Адкрыць галоўнае меню

Во́ранаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Воранава (не ўваходзіў у склад).

Воранаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Воранава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
17 красавіка 1964
Дата скасавання 19 студзеня 1996,
18 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 1 545
Плошча 51,9 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рамашканцаўскі сельсавет у складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рамашканцы. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Воранаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Воранава[1]. 17 красавіка 1964 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Воранаўскага пассавета. 19 студзеня 1996 года Воранаўскі сельсавет утвораны зноў з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Воранаўскага пассавета. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пераганцаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1545 чалавек[3], з іх 82,6 % — палякі, 12,1 % — беларусы, 4,0 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Вараноўка, вёскі Агароднікі, Баяры, Германішкі, Гута, Дайноўка, Клеткенікі, Лазарышкі, Мілавідная, Навасяды, Пажыжма, Стасіно і хутары Адамова, Борці, Воранава, Гартынкова, Жамойцішкі, Наваполле, Сцілгуны.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.