Рамелу Лукаку

бельгійскі футбаліст

Рамелу Менама Лукаку (фр.: Romelu Menama Lukaku; нар. 13 мая 1993, Антверпен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Рома» (у арэндзе з англійскага «Чэлсі») і нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Футбол
Рамелу Лукаку
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рамелу Менама Лукаку
Нарадзіўся 13 мая 1993(1993-05-13)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Бельгія
Рост 191 см[3]
Вага 93 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Рома
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
1999—2003 Бельгія Рупель Бум
2003—2006 Бельгія Льерс
2006—2009 Бельгія Андэрлехт
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Бельгія Андэрлехт 73 (33)
2011—2014 Англія Чэлсі 10 (0)
2012—2013   Англія Вест Бромвіч Альбіён 35 (17)
2013—2014   Англія Эвертан 31 (15)
2014—2017 Англія Эвертан 110 (53)
2017—2019 Англія Манчэстэр Юнайтэд 66 (28)
2019—2021 Італія Інтэрнацыянале 72 (47)
2021— Англія Чэлсі 26 (8)
2022—2023   Італія Інтэрнацыянале 25 (10)
2023—   Італія Рома
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Бельгія Бельгія (да 15) 4 (1)
2011 Бельгія Бельгія (да 18) 1 (0)
2009 Бельгія Бельгія (да 21) 5 (1)
2010— Бельгія Бельгія 108 (75)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Калі Лукаку споўнілася 16 гадоў 13 мая 2009 года, ён падпісаў прафесійны кантракт з «Андэрлехтам» да 2012 года[4]. Усяго толькі праз 11 дзён ён дэбютаваў у чэмпіянаце Бельгіі матчам 24 мая супраць «Стандарда», выйшаўшы на 69-й хвіліне замест абаронцы Віктара Бернардэса[5]. «Андэрлехт» прайграў матч з лікам 1:0.

На наступны сезон Рамелу стаў іграком асноўнага складу, забіўшы свой першы гол на высокім узроўні ў матчы супраць «Зюлтэ-Варэгема» на 89-й хвіліне. Усяго за сезон Про Лігі 2009/10 Рамелу забіў 15 галоў і яшчэ 4 у матчах Лігі Еўропы.

У жніўні 2011 года Лукаку далучыўся да англійскага «Чэлсі». Лонданскі клуб выкупіў трансфер іграка за 12 млн еўра. Лукаку атрымаў 18 нумар і падпісаў кантракт на пяць гадоў. Дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Норвіч Сіці» (2:1) на 83-й хвіліне, выйшаўшы на замену Фернанда Торэсу[6].

Аднак замацавацца футбаліст у «Чэлсі» не здолеў, таму некалькі гадоў правёў у арэндах у іншых англійскіх клубах. 30 ліпеня 2014 года «Эвертан» абвясціў пра падпісанне з Лукаку пяцігадовага кантракта. Сума трансферу склала 28 млн фунтаў. У складзе «Эвертан» замацаваўся ў аснове і стаў галоўным бамбардзірам каманды, чым прыцягнуў увагу вядучых еўрапейскіх клубаў.

У ліпені 2017 года «Манчэстэр Юнайтэд», выйграўшы барацьбу ў «Чэлсі», абвясціў аб падпісанні пяцігадовага кантракта з Лукаку. Сума адступных, па неафіцыйных звестках, склала 75 млн фунтаў плюс 15 млн фунтаў у якасці магчымых бонусаў[7].

У жніўні 2019 года перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале»[8]. У сезоне 2020/21 разам з клубам стаў чэмпіёнам Італіі.

У жніўні 2021 года зноў стаў іграком «Чэлсі», сума пераходу склала 115 млн еўра[9]. У чэрвені 2022 года на правах арэнды вярнуўся ў «Інтэрнацыянале»[10], а ў жніўні 2023 года быў арандаваны «Ромай»[11].

Міжнародная кар’ера

правіць

24 лютага 2010 года Лукаку дэбютаваў у складзе зборнай Бельгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі[12]. 17 лістапада 2010 года адзначыўся першымі двума галамі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расіі.

Дасягненні

правіць

«Андэрлехт»

«Інтэрнацыянале»:

«Чэлсі»

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць