Ра́мень — тып яловых лясоў на гліністых ці сугліністых, добра дрэнажаваных глебах, якія фарміруюцца ва ўмовах халоднага ці умерана халоднага кантынентальнага клімату. Характэрны высокая прадукцыйнасць і добрая якасць драўніны; ёсць невялікія прымесі хвоі, асіны, бярозы. Ельнік са значным удзелам драбналістых парод — падрамень, з удзелам шыракалістых парод — сурамень. У шырокім сэнсе да раменяў адносяцца таксама насаджэнні з піхты і хвоі кедравай.

ЛітаратураПравіць