Адкрыць галоўнае меню

Рамонак аптэчны

аднагадовая травяністая расліна; від роду Рамонак (Matricaria) сямейства Астравыя

Рамонак аптэчны[3], або абадраны (Matricária chamomílla) — аднагадовая травяністая расліна; від роду Рамонак (Matricaria) сямейства Астравыя, тыпавы від гэтага роду.

Рамонак аптэчны
Matricaria recutita 001 cropped.jpg
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін.
Батанічны сад у Карлсруэ[de], Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Matricaria chamomilla L., 1753

Сінонімы
  • Matricaria recutita L.
  • Chamomilla recutita (L.) Rauschert і інш.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38074
NCBI  98504
EOL  820061
GRIN  t:23475
IPNI  231852-1
TPL  gcc-103038

НазваПравіць

Рамонак аптэчны, румонак, румянак[4], рамашка, румянка[5][6], рамон, роман[3][7], рамонак праўдзівы[8][9].

Батанічнае апісаннеПравіць

Зверху ўніз: парасткі і лісце; суквецці; суквецце ў разрэзе

Аднагадовая травяністая духмяная расліна вышынёй 15 — 40 см. Сцябло тонкае прамое. Кветкавы кошык невялікі.

Цвіце з мая да верасня.

АрэалПравіць

 
Рамонак на паштовай марцы Беларусі

Расліна шырока распаўсюджаная ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы; актыўна культывуецца; як заносная сустракаецца амаль ва ўсіх нетрапічных рэгіёнах абодвух паўшар’яў. У Беларусі расце паўсюдна.

Значэнне і выкарыстаннеПравіць

У народнай медыцыне выкарыстоўваецца для лячэння захворванняў шлунка (адвар), для прамывання ран, паласкання рота пры захворваннях зубоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929

СпасылкіПравіць