Федэрыка Рамон Пуэрта (нар. 9 верасня 1951) — аргенцінскі палітык. Часова займаў пасаду прэзідэнта Аргенціны падчас крызісу 2001 года.

Рамон Пуэрта
ісп.: Ramón Puerta
член Палаты дэпутатаў Аргенціны[d]
10 снежня 1999 — 10 снежня 2001
член Сената Аргенціны[d]
10 снежня 2001 — 9 снежня 2005
член Сената Аргенціны[d]
10 снежня 2001 — 10 снежня 2005
прэзідэнт Аргенціны
21 снежня 2001 — 23 снежня 2001
Папярэднік Фернанда дэ ла Руа
Пераемнік Адольфа Радрыгес Саа
Governors of Misiones[d]
10 снежня 1991 — 10 снежня 1999
Пераемнік Carlos Rovira[d]
Нараджэнне 9 верасня 1951(1951-09-09)[1] (72 гады)
Дзеці Pedro Puerta[d][2]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пуэрта вучыўся ў каталіцкім універсітэце ў Буэнас-Айрэсе, дзе атрымаў адукацыю па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. Займаўся сямейным бізнесам па вырошчванні матэ, у выніку чаго стаў паспяховым бізнесмэнам і мільянерам.

У 1991 годзе быў абраны на пасаду губернатара правінцыі Місьёнес, пераабраны ў 1995 годзе. Гэты пост ён займаў да 1999 года. Ён прытрымліваўся неаліберальнай эканамічнай мадэлі прэзідэнта Карласа Менема, уключаючы правядзенне прыватызацыю правінцыйнага банка, заснавальнікам якога быў яго дзед.

У 2001 годзе ён быў абраны ў аргенцінскі Сенат. У лістападзе таго ж года быў абраны часовым старшынёй Сената.

Пуэрта быў кіраўніком выканаўчай улады на працягу двух дзён (21-22 снежня 2001 года). Ён заняў пасаду прэзідэнта пасля сыходу ў адстаўку Фернанда дэ ла Руа і віцэ-прэзідэнта, які пакінуў свой пост яшчэ раней.

У 2003 годзе Пуэрта вярнуўся на пасаду губернатара правінцыі Місьёнес, але саступіў месца Карласу Равіра. У 2005 годзе ён страціў месца ў сенаце. У 2007 годзе ён зноў заняў пасаду губернатара роднай правінцыі, аднак на бліжэйшых выбарах прайграў, заняўшы трэцяе месца з 15 % галасоў выбаршчыкаў.

Зноскі