Рамсарская канвенцыя
Рамсарская канвенцыя (англ.: The Convention on Wetlands of International Importance, especially as Waterfowl Habitat) поўная назва: Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражыванняў вадаплаўных птушак, была прынята ў лютым 1971 года ў г. Рамсар (Іран), пазней былі ўнесены папраўкі 1987 г. Рэджайна, Саскачэван, Канада.
Канвенцыя ўяўляе сабой першы глабальны міжнародны дагавор, цалкам прысвечаны аднаму тыпу экасістэм або хабітатаў (хабітаты — ад англ.: habitat, прыродныя асяроддзі пражывання якога-небудзь пэўнага біялагічнага віду ці відаў). Прыкладамі хабітатаў могуць паслужыць лясы, падземныя пячоры, прэсныя азёры і рэкі, і т. д.). Водна-балотныя ўгоддзі займаюць прамежкавае становішча паміж сухапутнай і воднай сістэмамі.
Водна-балотныя ўгоддзі — раёны балот, фенаў, тарфяных угоддзяў ці вадаёмаў — натуральных або штучных, пастаянных або часовых, стаячых або праточных, прэсных, саланаватых або салёных, уключаючы марскія акваторыі, глыбіня якіх пры адліве не перавышае шасці метраў, а пад вадаплаўнымі птушкамі разумеюцца птушкі, экалагічна звязаныя з водна-балотнымі ўгоддзямі (артыкул 1 Канвенцыі).
Па стану на 26 сакавіка 2010 г. удзельнікамі сапраўднай канвенцыі з'яўляюцца 159 дзяржаў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца 1888 водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння агульнай плошчай 185 272 001 га.[1]
2 лютага адзначаецца Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў.
На Беларусі
правіцьБеларусь далучылася да канвенцыі ў 1999 годзе. У пералік водна-балотных угоддзяў Беларусі ўвайшлі дзевяць водна-балотных надзелаў, пяць з якіх знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці.[2]
Зноскі
- ↑ с сайта Рамсарскай канвенцыі
- ↑ Леанід Лахманенка. «Залатыя» яйкі вяртлявай чаротаўкі // «Звязда». — 8 лютага 2011. — № 24 (26888). — С. 3.
Спасылкі
правіць- Тэкст канвенцыі і пратаколаў да яе Архівавана 25 жніўня 2006.
- Афіцыйны сайт Рамсарскай канвенцыі (англ.) (ісп.) (фр.)