Рамуальд Іосіфавіч Клім

Рамуальд Іосіфавіч Клім (25 мая 1933, в. Хвоева, Нясвіжскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 28 мая 2011, Мінск) — савецкі беларускі лёгкаатлет і трэнер, алімпійскі чэмпіён 1964 года ў кіданні молата. Рэкардсмен свету (74,52 м — 1969), дзевяціразовы рэкардсмен СССР.

Рамуальд Клім
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Рамуальд Іосіфавіч Клім
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 25 мая 1933(1933-05-25)[1]
Памёр 28 мая 2011(2011-05-28)[2] (78 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Рост 185 см
Вага 103 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 мая 1933 года ў в. Хвоева Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Скончыў Мінскі інстытут фізічнай культуры (1956). Працаваў выкладчыкам фізвыхавання ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Выступаў за ДСА «Чырвоны Сцяг» (1959—1964), затым — за вайсковыя клубы Віцебска і Мінска. У склад зборнай СССР увайшоў ва ўзросце 30 гадоў.

Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1964 года, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1968 года. Чэмпіён Еўропы 1966 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1969 года. Двухразовы пераможца розыгрышу Кубка Еўропы (1965, 1967). Двухразовы пераможца Спартакіяды народаў СССР (1967, 1971). Чатырохразовы чэмпіён СССР (1965, 1966, 1967, 1971). Уладальнік Кубка CCCР (1969). Пяціразовы пераможца мемарыяла братоў Знаменскіх. Завяршыў спартыўную кар’еру ў 1973 годзе, пасля чаго займаўся трэнерскай дзейнасцю. З 1997 года — прафесар-кансультант кафедры лёгкай атлетыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Памёр 28 мая 2011 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі