Рамуальд Валынцэвіч

Рамуальд Валынцэвіч (27 жніўня 1911, маёнтак Рось, Ваўкавыскі павет — 1 сакавіка 1929, г. Варшава, Польшча) — брыгадны генерал Войска Польскага.

Рамуальд Валынцэвіч
Дата нараджэння 24 жніўня 1878(1878-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1929(1929-03-01) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў артылерыя Другой Польскай Рэспублікі[d]
Званне брыгадны генерал

Біяграфія правіць

Атрымаў адукацыю ў школе ў Пінску, затым скончыў школу юнкераў у Кіеве. На мяжы 80-х і 90-х гадоў XIX стагоддзя стаў прафесійным артылерыстам арміі Расійскай імперыі. Ваяваў у руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў, вызначыўся на фронце і атрымаў накіраванне ў Канстанцінаўскую школу артылерыі, якую скончыў у 1910 годзе ў званні капітана з дыпломам інжынера. Да 1917 года працаваў у сферы ўзбраення. З 1916 года палкоўнік на пасадзе тэхнічнага дырэктара завода.

У лютым 1919 года падахвоціўся служыць у Польскай ваеннай місіі ў Адэсе. 10 красавіка 1919 года прызначаны ў Навукова-эксперыментальную секцыю артылерыйскага ўпраўлення Міністэрства ваенных спраў у Варшаве. З 1921 года служыў у ваеннай інспекцыі, аспірантам ў Кантрольным корпусе, кантралёрам Ваеннага агульнага кантролю.

1 снежня 1924 года прэзідэнт Рэспублікі Польшча Станіслаў Вайцяхоўскі па просьбе міністра ваенных спраў Уладзіслава Сікорскага павысіў Валынцэвіча да брыгаднага генерала.

23 красавіка 1925 года быў прызначаны начальнікам Упраўлення кантролю корпуса. З 29 лістапада 1927 года кіраўнік IX Кантрольнай групы. 26 красавіка 1928 года пераведзены на пасаду начальніка інспекцыйнага корпуса кантралёраў. Памёр 1 сакавіка 1929 года ў Варшаве. 6 сакавіка 1929 года быў пахаваны на Павонзках[1].

Зноскі