Рамясцвянка

рака ў Беларусі

Рамясцвя́нка — рака ў Мсціслаўскім і Горацкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Быстрая (басейн Дняпра).

Рамясцвянка
Характарыстыка
Даўжыня 49 км
Плошча басейна 291 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 1,2 км ад вёскі Рэместава
 · Каардынаты 54°06′31,70″ пн. ш. 31°17′37,10″ у. д.HGЯO
Вусце рака Быстрая
 · Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Кледнявічы
 · Вышыня 159,2[1] м
 · Каардынаты 54°10′49,70″ пн. ш. 31°07′55,30″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Мсціслаўскі раён, Горацкі раён
Рамясцвянка (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 49 км, плошча вадазбору 291 км². Пачынаецца за 1,2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Рэместава ў Мсціслаўскім раёне, упадае ў Быструю на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Кледнявічы. Працякае па Горацка-Мсціслаўскай узвышнай раўніне. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Шырыня ракі да 15 м. У вярхоўі перасыхае. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — Лядня (справа)[1].

Каля ракі вёскі Чарнавусы, Пацкава, Івоны, Раздзел, Чапляёўка, Асінаўка, Галёнкі, Пнеўшчына, Садок, Студзянец, аграгарадкі Курманава, Копцеўка. Каля аграгарадка Курманава на рацэ вадасховішча Курманава[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г.(руск.) 
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13—14. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 304. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13—14. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 

СпасылкіПравіць