Рамі Саід Малек (англ.: Rami Said Malek; нар. 12 мая 1981, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр егіпецкага паходжання. Вядомасць яму прынесла роля Эліята Алдэрсана ў тэлесерыяле «Містар Робат», за якую ён атрымаў прэмію «Эмі». Лаўрэат прэмій «Залаты глобус» (2019), Гільдыі кінаакцёраў ЗША (2019), BAFTA (2019) і «Оскар» (2019) за галоўную мужчынскую ролю ў фільме «Багемская рапсодыя».

Рамі Малек
англ.: Rami Malek
Імя пры нараджэнні англ.: Rami Said Malek
Род дзейнасці тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, акцёр, кінапрадзюсар
Дата нараджэння 12 мая 1981(1981-05-12)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамі Малек таксама вядомы па ролях другога плана ў такіх фільмах і серыялах, як трылогія «Ноч у музеі» (2006—2014), «Ціхі акіян» (2010), «Змярканне. Сага: Досвітак — Частка 2» (2012) і «Кароткі тэрмін 12» (2013).

Зноскі правіць

  1. Rami Malek // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.cineplex.com/People/rami-malek