Адкрыць галоўнае меню

Раніца (газета, 1939)

газета, якая выдавалася ў 1939-1945 гадах у Берліне
(Пасля перасылкі з Раніца (1939))

Раніцагазета, якая выдавалася са снежня 1939 па красавік 1945 ў Берліне на беларускай мове пад кантролем нацысцкіх уладаў.

Тып газета

Краіна
Рэдактар Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч
Заснавана снежань 1939
Спыненне публікацый красавік 1945
Мова беларуская
Галоўны офіс

Газета выходзіла 1-4 разы ў месяц. Друкавала прамовы кіраўнікоў нацысцкай Германіі, ваенныя зводкі, асвятляла становішча на франтах ІІ сусветнай вайны, міжнародныя адносіны. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць Беларускага прадстаўніцтва, беларускіх культурна-асветніцкіх суполак і арганізацый за мяжой, інфармавала пра падзеі на Беларусі.

Тут былі апублікаваны артыкулы гістарычнай тэматыкі М. Шкялёнка, А. Адамовіча, У. Глыбіннага, К. Езавітава, творы М. Багдановіча, Л. Геніюш, Н. Арсенневай, Я. Палоннага.

Выйшла не менш за 233 нумары.