Расасна
Раса́сна[1] (трансліт.: Rasasna, руск.: Росасно) — аграгарадок (былая вёска) у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Маласавінскага сельсавета.
Аграгарадок
Расасна
| ||||||||||||||||||||
Геаграфічнае становішча
правіцьАграгарадок знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Дуброўна, 109 км ад Віцебска, на правым беразе ракі Дняпро пры ўпадзенні ракі Расасенкі.
Гісторыя
правіцьРасасна вядома з 16 стагоддзя як уладанне Глябовічаў у Аршанскім павеце ВКЛ. З 1772 года мястэчка Аршанскага, пазней Горацкага паветаў Магілёўскай губерні. У 1897 годзе ў мястэчку 167 двароў, 1023 жыхары. Дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, 2 царквы, яўрэйскі малітвенны дом, багадзельня, млын, 3 кузні, 7 крам, карчма. Праводзіліся кірмашы.
З 1919 г. Расасна ў складзе Гомельскай, з 1922 г. Смаленскай губерні РСФСР. З 1924 года Расасна — мястэчка, у 1924—1954 гадах цэнтр Расасненскага сельсавета Дубровенскага раёна Аршанскай акругі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года захопнікі спалілі вёску і загубілі 343 яе жыхары.
З 16 ліпеня 1954 года да 12 мая 1959 года вёска ў складзе Баброўскага (Маласавінскага) сельсавета, з 12 мая 1959 года па 16 верасня 1960 года — у складзе Бельскага сельсавета[2][3], з 16 верасня 1960 года — у складзе Маласавінскага сельсавета Дубровенскага раёна, у 1962—1965 гадах Аршанскага раёна.
Транспарт
правіцьАграгарадок аўтобуснымі маршрутамі звязаны з раённым цэнтрам Дуброўна. Бліжэйшая чыгуначная станцыя Асінаўка (за 25 км).
Эканоміка і інфраструктура
правіцьАграгарадок з'яўляецца цэнтрам ВСК «Калгас Расасна». Дзейнічаюць ДУА «Расасенская дзіцячы сад-сярэдняя школа Дубровенскага раёна», фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, бібліятэка, аддзяленне сувязі, Дом культуры.
Выдатныя і знакамітыя людзі
правіць- Маркел Сцяпанавіч Савіцкі (1898—1975) — вучоны ў галіне раслінаводства.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Літаратура
правіць- Князева В. М. Расасна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 311. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 13, 19. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Расасна
- Библиотеки Республики Беларусь и зарубежных стран (руск.)
- Прыдзвінскі край — Выдатныя і знакамітыя людзі — Савіцкі М. С. Архівавана 20 жніўня 2010.
- Афіцыйны сайт Дубровенскага райвыканкама