Расколаты камень

Расколаты камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 1,8 км на паўднёвы захад ад Якімавіч Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Расколаты камень
Размяшчэнне БеларусьСлонімскі раён, Гродзенская вобласць
physical
Расколаты камень
Расколаты камень
Катэгорыя на Вікісховішчы
Расколаты камень

Дзве камлыгі дробназярністага шэрага граніта-гнейсу з жылкамі ружовага граніту. Паўночная камлыга даўжынёй 4,1 м, шырынёй 2,7 м, вышынёй 3,8 м, у абводзе 14 м, аб’ём 23 м³, маса каля 60 тон; паўднёвая — даўжынёй 4 м, шырынёй 2,1 м, вышынёй 2,1 м, у абводзе 12 м, аб’ём 10 м³, маса каля 26 тон.

Прынесены ледавіком каля 220—150 тысяч гадоў таму са Скандынавіі адзіным блокам, які раскалоўся пры раставанні лёду. У мінулым меў культавае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1974 годзе.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць