Раскрапаваны ордар

(Пасля перасылкі з Раскрапоўка)

Раскрапаваны ордар, раскрапоўка — спосаб пластычнага тэктанічнага дзялення фасада, калі калона (пілястра) разам з часткай антаблемента, які знаходзіцца над ёй, і, калі ёсць, з п'едэсталам высунута адносна сцяны.

Раскрапаваны антаблемент. Арка Канстанціна ў Рыме.

Выкарыстоўваецца для павышэння кампазіцыйнай выразнасці будынка. Гэты архітэктурны прыём быў характэрны для архітэктуры барока, якая пазбягала плоскіх фасадаў (да гэтага сустракалася ў архітэктуры Старажытнага Рыма)[1].

Зноскі

Спасылкі правіць