Раскіданае гняздо (спектакль, Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа)

«Раскіданае гняздо» — спектакль, пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 13 снежня 1951 года. Спектакль быў з поспехам паказаны ў 1955 годзе ў Маскве на дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры, а пасля ў шматлікіх гарадах СССР.[1]

«Раскіданае гняздо»
Афіша/постар/сцэна
Сцэна са спектакля
Жанр трагедыя ў 2-х дзеях
Заснаваны на п’есе Я.Купалы
«Раскіданае гняздо»
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 13 снежня 1951
Пастаноўкі Нацыянальны тэатр
імя Якуба Коласа

Асаблівасці пастаноўкі правіць

 
Дэкарацыя да спектакля «Раскіданае гняздо». Я. Нікалаеў. 1951

Пры пастаноўцы п’есы былі зроблены асобныя купюры ў тэксце, уведзеныя песні на словы Я. Купалы. Твор вырашаўся як гераічная народная драма, жыццёвы верагодная па сцэнічных вобразах (Незнаёмы — піцерскі рабочы і інш.) і дэталях пастаноўкі, з псіхалагічным абгрунтаваннем і падрабязнай распрацоўкай паводзін і ўчынкаў персанажаў.[1]

Зноскі

  1. а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 525—527. — 727 с.

Літаратура правіць

  • Няфёд Ул. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа. — Мн., 1976.