Раскіданае гняздо (спектакль, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы)
«Раскіданае гняздо» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Уладзімірам Савіцкім у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася ў верасні 2011 года.[1]
«Раскіданае гняздо» | |
---|---|
![]() Афіша спектакля | |
Жанр | драма |
Заснаваны на |
п’есе Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» |
Кампазітар | Павел Захаранка |
Рэжысёр | Уладзімір Савіцкі |
Акцёры |
Тамара Ляўчук Мікалай Маршын Анатоль Бараннік Аксана Лойдава Кацярына Яцкавец Багдан Хомік Аляксей Шчарбакоў Сяргей Пяткевіч і інш. |
Працягласць | 2 гадзіны (з антрактам) |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Год | верасень 2011 |
Пастаноўкі | Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы |
АкцёрыПравіць
- Мікалай Маршын — Лявон
- Тамара Ляўчук — Марыля
- Аксана Лойдава — Зося
- Сяргей Пяткевіч — Стары
- Міхаіл Мятліцкі — Незнаёмы
- Аляксей Шчарбакоў — Паніч
- Анатоль Бараннік
- Кацярына Яцкавец
- Багдан Хомік
- Ала Омесь
- Вячаслаў Цыцкоўскі
- Наталля Вераб’ёва
- Ліза Шчарбакова
- Жэня Багамолаў
ВодгукіПравіць
[Пастаноўка] захоплівае адразу выверанай, вытанчанай сцэнаграфіяй, змрочнасцю сцэнічнай прасторы з незаходзячым месяцам, у якой існуюць акцёры—героі ў стылізаваных палатняных кашулях, і якую перасякаюць вандроўнікі—пілігрымы. Любоў Паўлава[2] |
Брэсцкая пастаноўка «Раскіданага гнязда» нечакана ўразіць і здзівіць большую частку гледачоў, найперш тым, што на сцэне — зусім не «той» Купала, якога ўсе ведаюць яшчэ са школьных часоў. Аніякага бытавізму і псіхалагізму, якія ва ўсе часы лічыліся неад’емнай прыналежнасцю дадзенага твора — у брэсцкім спэктаклі Купала паўстае перад намі сімвалістам, які спрабуе адшукаць, намацаць шлях беларускага народа да самаідэнтыфікацыі менавіта праз інтуітыўныя, часам нават інфернальныя, шляхі спазнання ўласнай душы. Менавіта таму і героі спектакля — не проста сяляне, якіх хвалюе далейшае жыццё без зямлі і сродкаў для існавання, а — нібы самнамбулы, што на разламанай страсе ўласнага дома пры святле поўні пакутліва імкнуцца зразумець, якім жа чынам адшукаць выйсце з гэтага свету ў іншы, той самы, — звычна-побытавы. Разам з тым, у сваім мэсэджы рэжысёр выглядае песімістам: гняздо раскідваецца зусім не панскімі паслугачамі, а найперш — заўсёднай самотнасцю саміх беларусаў, у якіх нават унутры драматургічнай сям’і, апісанай Купалам, нармальныя сямейныя ўзаемаадносіны, калі бацькі і дзеці жывуць агульнымі клопатамі і падтрымліваюць адно аднаго, практычна адсутнічаюць. Героі разбрыдаюцца ў розныя бакі, і невядома, ці сустрэнуцца яны калі-небудзь яшчэ... Не верыць рэжысёр і ў тое, што хаця б хто-небудзь з іх натрапіць на тую сцяжыну, якая сапраўды прывядзе іх да «светлай будучыні». Таццяна Команава[3] |
Зноскі
- ↑ «Раскіданае гняздо» (драма на дзве дзеі) . сайт Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Праверана 18 снежня 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Паўлава, Любоў. Архіўная копія(недаступная спасылка). сайт Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (14 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2018. Праверана 3 лістапада 2018.
- ↑ Команава, Таццяна. Архіўная копія(недаступная спасылка). сайт Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (23 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 3 лістапада 2018.
СпасылкіПравіць
- Старонка спектакля(недаступная спасылка) на сайце Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы