Распад СССР

спыненне існавання СССР як суб'екта міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці

Распад СССР — працэсы сістэмнай дэзынтэграцыі, якія адбываліся ў эканоміцы, сацыяльнай структуры, грамадскай і палітычнай сферы Савецкага Саюза і прывялі да спынення Белавежскімі пагадненнямі існавання СССР 26 снежня 1991 года. Вынікам было аднаўленне незалежнасці краіні-заснавальніц СССР -- Беларуссю, Расіяй і Украінай, краінамі далучанымі да СССР -- Латвіяй, Літвой і Эстоніяй, а таксама з'яўленне новых незалежных нацыянальных дзяржаў[1].

Прычыны

правіць

Прычынамі былі — неразвязанасць у СССР нацыянальнага пытання, застой у эканоміцы і іншыя. Таксама важным быў фактар супрацьстаяння камуністычных партыйных функцыянераў Барыса Ельцына і Міхаіла Гарбачова, чый патэнцыял як дзеячаў да 1990 года зраўняўся.

Падзеі

правіць

На працягу 1990—1991 гадоў усе саюзныя і многія з аўтаномных рэспублік прынялі Дэкларацыі пра суверэнітэт.

Рэферэндум

правіць

Рэферэндум 17 сакавіка 1991 года ў Беларусі па пытанні захавання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік быў часткай агульнасаюзнага рэферэндума па гэтым пытанні. У рэферэндуме прынялі ўдзел 6 126 983 чалавек, або 83,3 % грамадзян, якія мелі права ўдзельнічаць у галасаванні. "За" захаванне абноўленага СССР выказалася 82,7 % з тых, хто прыняў удзел у галасаванні, "не" адказалі 16,1 %, несапраўднымі прызнаны 1,2 % бюлетэняў.

Спроба захаваць СССР

правіць

Урад СССР абвясціў пра намер падпісаць новы саюзны дагавор, што фактычна ставіла пад сумнеў саюзны дагавор ад 1922 года. Нягледзячы на цяжкасці, да ліпеня 1991 года новы дагавор быў распрацаваны. Планавалася падпісаць яго 20 жніўня 1991 года, але жнівеньскі путч перарваў усе спробы.

Канечны распад

правіць

Адна за адной рэспублікі абвяшчала поўны суверэнітэт. 24 жніўня гэта зрабіла УССР, 25 жніўня — БССР. Працэс стаў незваротны, ён імкліва развіваўся. У верасні 1991 года канечна сфарміравалася Рэспубліка Беларусь[2].

6 верасня 1991 года была прызнана незалежнасць Літвы[3], Латвіі[4], Эстоніі[5].

У снежні 1991 года створаны СНД.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. У наш час дэ-факта — 19 дзяржаў (ці «дзяржаўных утварэнняў»), 15 з якіх з'яўляюцца членамі ААН, 2 — прызнаны некаторымі краінамі-членамі ААН (Расія і Нікарагуа), і 2 — не прызнаны ніводнай з краін-сяброў ААН
  2. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 25 августа 1991 г. № 1019-XII(недаступная спасылка)
  3. Постановление Гос. совета СССР от 6 сентября 1991 г. N ГС-1
  4. Постановление Гос. совета СССР от 6 сентября 1991 г. N ГС-1
  5. Постановление Гос. совета СССР от 6 сентября 1991 г. N ГС-3

Літаратура

правіць
  • Пастанова прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб рэзультатах галасавання на рэферэндуме СССР 17 сакавіка 1991 года ў Беларускай ССР па пытанню аб захаванні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік» N 711-ХII ад 7 красавіка 1991 года.