Расстрэльны палігон «Камунарка»

Расстрэльны палігон Камунарка (руск.: Расстрельный полигон «Коммунарка») — спецыяльны аб’ект НКУС СССР, дзе ў 1930—1940-х гадах адбываліся расстрэлы людзей, прысуджаных да смяротнага пакарання.

Спецаб'ект «Камунарка»
55°34′45″ пн. ш. 37°27′21″ у. д.HGЯO
Кіруючая арганізацыяРПЦ 
Размяшчэнне
Краіна
Суб’ект РФМасква
МесцазнаходжаннеПаселішча Сосенскае 
Гісторыя
ТыпМогілкі 
Дата заснавання1930
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрыторыя палігона «Камунарка» з’яўлялася адной з трох «асаблівых зон» цэнтральнага апарату НКУС СССР. Разам з Данскімі могілкамі (дзе адбывалася крэмацыя) і Бутаўскім палігонам, тут з другой паловы 1937 года ажыццяўлаліся масавыя пахаванні расстраляных.

Гісторыя

правіць

Да ўсталявання савецкай улады на месцы спецаб’екта знаходзілася сядзіба «Харошаўка», дзе быў драўляны дом з вялікімі вокнамі і высокімі столямі. Уладальнікі выкарыстоўвалі яго выключна як лецішча. Узімку там жыў толькі вартаўнік. Побач быў раскінуты бярозавы гай і пруд на рацэ Ардынке. Пасля рэвалюцыі маёмасць была адабрана на карысць новай дзяржавы.

У 1927 годзе намеснік старшыні АДПУ Генрых Ягода зрабіў сядзібу сваёй службовай маёмасцю. Быў збудаваны новы дом. Гай быў абгароджаны высокім драўляным плотам, па якім быў нацягнуты калючы дрот. Мясцовым жыхарам забаранілі падыходзіць блізка да плота. Парушальніку пагражала шматгадовае турэмнае зняволенне. Па звесткам пляменніцы Ягоды, дом не выкарыстоўваўся для адпачынку, а быў сваеасаблівай рэзідэнцыяй Ягоды, дзе ён сустракаўся з высокапастаўленымі чэкістамі. Тады жа сядзіба атрымала назву «Камунарка». Сам жа Ягода безкаштоўна атрымоўваў ад мясцовых жыхароў мяса, малочныя вырабы. Частка мясцовых жыхароў працавала там у якасці абслугі.

У 1937 годзе Г.Р. Ягода быў арыштаваны. Уся яго маёмасць з Камунаркі была вывезена. Новы кіраўнік НКУС М. І. Яжоў пастанавіў ператварыць сядзібу ў расстрэльны палігон. Выклікана гэта было тым, што існуючы тады палігон Бутава быў малы для новай хвалі тэрору.

З 2 верасня 1937 года спецаб’ект стаў расстрэльным палігонам. Галоўная асаблівасць «Камунаркі», што тут былі забіты прадстаўнікі колішняй савецкай эліты, якая трапіла пад рэпрэсіі. Загінуўшыя тут людзі пераважна былі асуджаныя праз вышэйшы орган савецкай ваеннай юстыцыі — Ваенную калегію Вярхоўнага суда СССР.

На палігоне «Камунарка» таксама здзяйсняліся расстрэлы замежных грамадзян, у тым ліку прадстаўнікоў Камінтэрна.

У 1999 годзе тэрыторыя палігона перададзена з вядзення ФСБ у вядзенне РПЦ. 22 верасня 2007 года на тэрыторыі палігона быў асвечаны храм. 27 кастрычніка 2018 года на былым спецаб’екце была адкрыта «Сцяна Памяці».[1]

Колькасць ахвяр

правіць

З 2 верасня 1937 года па 24 лістапада 1941 г. на тэрыторыі «Камунаркі» былі пахаваныя 6609 чалавек.[2] Па іншых звестках, агульная колькасць можа быць болей за 14 000 чалавек.[3]

Гл. таксама

правіць

Зноскі