Раста
Раста, Рэста, Рыста, Рэкта — рака ў Магілёўскай вобл., правы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Раста | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 100 км |
Басейн | 1 290 км² |
Расход вады | 6,8 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | каля в. Аляксандраўка Дрыбінскі раён |
• Каардынаты | 54°05′35″ пн. ш. 30°38′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Проня |
• Каардынаты | 53°36′12″ пн. ш. 30°56′15″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Проня → Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
— выток, — вусце |
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання, варыянты назвы — Рэста, Рыста, Рэкта. Да гэтага ж шэрагу належаць такія гідронімы на Верхнім Падняпроўі, як Рэхта, Рыхта, Рышты.
Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun "звязваць" (арэхі растуць "звязкамі", гронкамі)[2][3].
Блізкім чынам матываваныя і вядомыя на Верхнім Падняпроўі, Падзесенні, Верхнім Павоччы, Верхнім Паволжы рачныя назвы з коранем Kek- (Чачора, Чэчэна, Чэчэта, Чэчэль), разам з іх літоўскімі аналагамі Kek-upys, Keklys[4][5]. Гэтыя назвы звязваюць з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)», kekulas «камяк», прускім kekars «гарох» (у гарохавым струку шмат гарошынак).
Ва ўсіх гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне "сціскання" (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай "сціскання" адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[6].
Водаапісанне
правіцьДаўжыня 100 км. Плошча вадазбору 1290 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Пачынаецца каля вёскі Аляксандраўка Дрыбінскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Харанеў Слаўгарадскага раёна. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне.
Асноўныя прытокі: Рудзея, Будлянка, Хоцінка (справа), Плясна, Відлінка Вілейка, Доўгі Мох, Рудзея (злева).
Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, трапецападобцая, пераважная шырыня 0,6—1 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, часам стромкія, вышынёй 10—15 м. Пойма двухбаковая, слабазабалочаная. Паверхня яе ў вярхоўі роўная, у сярэднім цячэнні куп′істая, у ніжнім узгорыстая, парэзаная меліярацыйнымі каналамі (шырыня 0,3—0,4 км). У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,5—1,5 м на 5—10 сутак. Рэчышча свабодна меандруе, умерана звілістае, ніжэй вёскі Харкаўка Чавускага раёна трапляюцца невялікія астравы. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,8—1,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 2,3 м у верхнім цячэнні да 3,2 м у ніжнім. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 5 сутак.
На рацэ каля вёскі Зарэсце ў 1981 г. створана вадасховішча Зарэсце.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204-205.
- ↑ О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 151.
- ↑ В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 268.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.
Літаратура
правіць- Макарэвіч А. А. Раста // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.