Растоў-на-Доне (руск.: Ростов-на-Дону) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Растоўскай вобласці, цэнтр Паўднёвай федэральнай акругі, Горад воінскай славы. У горадзе знаходзіцца штаб 4-й арміі ВПС і СПА Расіі. Насельніцтва 1 115 000 чалавек (2015). Заснаваны ў 1749 годзе.

Горад
Растоў-на-Доне
руск.: Ростов-на-Дону
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]

Краіна
Статус
абласны цэнтр
Рэгіён
Каардынаты
Унутранае дзяленне
8 гарадскіх раёнаў
Кіраўнік
Заснаваны
1749
Першая згадка
Горад з
Плошча
348.5 км²
Вышыня цэнтра
50 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
руская мова
Насельніцтва
1 115 000 чалавек (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
863
Паштовыя індэксы
344000-344999
Аўтамабільны код
61, 161
Афіцыйны сайт
rostov-gorod.ru (руск.)
Растоў-на-Доне на карце Расіі ±
Растоў-на-Доне (Расія)
Растоў-на-Доне
Растоў-на-Доне (Растоўская вобласць)
Растоў-на-Доне

Цэнтр горада Растова-на-Доне знаходзіцца за 1076 км (па дарогах на 2006 год) на паўднёва-паўднёва-усход ад Масквы. Размешчаны на паўднёвым усходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, у асноўным на правым беразе ракі Дон, за 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае мора. Паўднёва-заходнія ўскраіны горада прымыкаюць да дэльты ракі Дон.

Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая; сярэдняя тэмпература студзеня −4.6 °C. Лета спякотнае, працяглае, з перавагай сонечнага надвор'я; сярэдняя тэмпература ліпеня 23 °C. Ападкаў каля 500 мм у год.

Гісторыя

правіць
 
Растоў-на-Доне. 19 стагоддзе

На месцы сучаснага горада ў 1749 годзе былі заснаваны Цемярніцкая мытня і порт; у 1761 годзе заснавана крэпасць, названая Растоўскай у гонар мітрапаліта Дзмітрыя Растоўскага. Населены пункт пры гэтай крэпасці ператвораны ў горад у 1796 годзе; атрымаў назву Растоў-на-Доне. З 1797 годзе павятовы горад Наварасійскай, з 1802 — Екацярынаслаўскай губерні. З сярэдзіны 19 стагоддзя пачаўся рост прамысловасці. У 1853 годзе была адкрыта тытунёвая фабрыка, у 1857 годзе — буйны чугунаплавільны завод, у 1870 годзе — папяровая фабрыка. У 1870-я гады злучаны чыгункай з Харкавам, Варонежам і Уладзікаўказам. У 1888 годзе ўключаны ў склад Вобласць Войска Данскога. З 1924 года — цэнтр Паўночна-Каўказскага і з 1934 года Азова-Чарнаморскага краёў, з 1937 года — Растоўскай вобласці. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны Растоў-на-Доне быў двойчы захоплены нямецкімі войскамі (21-29 лістапада 1941, 27 ліпеня 1942 — 14 лютага 1943).

Эканоміка

правіць

Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы: Ростсельмаш — буйнейшы вытворца самаходных збожжапрыбіральных і кормаўборачных камбайнаў Расіі, Эмпілс — адзін з буйнейшых у Расіі вытворцаў ЛКМ, Раствертал — вырабляе верталёты Мі-24, Мі-26, Мі-28, Мі-35, Данскі тытунь — адзін з буйнейшых у Расіі вытворцаў цыгарэт, Гарызонт — галоўны вытворца навігацыйных радыёлакацыённых станцый для грамадзянскага і вайсковага флатоў, ГПЗ-10 — вытворчасць падшыпнікаў, Залаты Колас — вытворца кандытарскіх вырабаў, Легмаш — вытворца абсталявання для лёгкай прамысловасці, Ростпрадмаш — вытворца абсталявання для харчасмакавай прамысловасці, Атланціс Пак — вытворчасць штучнай каўбаснай абалонкі і інш.

Вядомыя ўраджэнцы

правіць

Адукацыя і культура

правіць

Славутасці

правіць
 
Панарама

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць