Расход вады
Расход вады (у вадацёку) — аб'ём вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне вадацёку за адзінку часу. Вымяраецца ў расходных адзінках (м³/с). У прамысловасці расход вады (вадкасці) вымяраецца расхадамерамі.
У гідралогіі выкарыстоўваюцца паняцці максімальнага, сярэднегадовага, мінімальнага і інш. расходаў вады. Нароўні з расходам наносаў з'яўляецца адным з руслафармавальных фактараў.
Увогуле метадалогія вымярэння расходу вады ў рэках і трубаправодах заснавана на спрошчанай форме ураўненні бесперапыннасці, для несціскальных вадкасцяў:
-
- — расход вады [м³/c]
- плошча папярочнага сячэння вадацёку (трубы ці часці рэчышчы ракі, запоўненага вадой) [м²]
- сярэдняя хуткасць патоку [м/с]
У гідрагеалогіі і геалогіі, замест тэрміна «расход вады» можа выкарыстоўвацца тэрмін «дэбіт» (напр. «дэбіт свідравіны»), аднак яго выкарыстанне носіць лакальны характар для гэтых спецыяльнасцяў і не распаўсюджваецца напрыклад на роднасную ім гідралогію.
У акіяналогіі расход марскіх цячэнняў вымяраецца ў Свердрупах.
Гл. таксама Правіць
Літаратура Правіць
- Расход вады (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Гідраметрыя (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі