Расціслаў Глебавіч
Расціслаў Глебавіч (1090-я — пасля 1161/1162) — князь менскі (1140-я — 1151; 1158—1161/1162), князь полацкі (1151—1158). Сын мінскага князя Глеба Усяславіча. Вёў барацьбу за дамінаванне Менска ў Полацкай зямлі. Жанаты з Сафіяй Яраслаўнай, сястрой тураўскага князя Юрыя Яраславіча.
Расціслаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Рагвалод Барысавіч | ||||||
Пераемнік | Рагвалод Барысавіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валадар Глебавіч | ||||||
Пераемнік | Валадар Глебавіч | ||||||
Нараджэнне | 1090-я | ||||||
Смерць |
1161/1162 |
||||||
Род | Ізяславічы Полацкія | ||||||
Бацька | Глеб Усяславіч | ||||||
Маці | Анастасія Яраполкаўна | ||||||
Жонка | Сафія Яраслаўна[d] | ||||||
Дзеці | Глеб Расціславіч | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1151 годзе, у выніку змовы палачан супраць Рагвалода-Васіля, Расціслаў заняў полацкі сталец, а Рагвалод-Васіль быў зняволены ў менскую турму. Менск быў перададзены Расціслававу брату Валадару. У 1157 годзе Расціславава пляменніца Сафія Валадараўна выйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара I, магчыма гэта было вынікам нейкага Расціслававага пагаднення з Даніяй.
У 1158 годзе Расціслаў быў вымушаны вызваліць Рагвалода-Васіля, які неўзабаве захапіў Друцк і выгнаў адтуль сына Расціслава — Глеба. Расціслаў з Валадаром і Усеваладам пайшоў да Друцка, але не здолеў узяць. Глебавічы заключылі мір з Рагалодам-Васілём. Аднак, ужо ў 1158 годзе палачане змовіліся супраць Расціслава, нават хацелі забіць, але яго папярэдзіў «дзецкі» — малодшы дружыннік. Расціслаў, вымушана пайшоў з Полацка ў Менск, дарогай моцна парабаваў полацкія воласці. Полацкі сталец зноў заняў (8.7.1158) Рагвалод-Васіль, які ў саюзе з смаленскімі князямі выступіў супраць Менска. Рагвалод-Васіль забраў у Глебавічаў Ізяслаўль і аддаў яго сваім саюзнікам — сынам Давыда Усяславіча, пратрымаў у 10-дзённай безвыніковай аблозе Менск і заключыў з Расціславам мір. Валадар не заключаў міру з Рагвалодам-Васілём, бо тым часам быў недзе на літоўскім памежжы (ходяше под Литвою в лесех).
У 1159 годзе Глебавічы вярнулі сабе Ізяслаўль, захапілі Давыдавічаў — Брачыслава і Валодшу і пасадзілі іх у менскую турму. З гэтай прычыны ў 1160 годзе Рагвалод-Васіль зноў пайшоў да Менска — Давыдавічаў вызвалілі і вярнулі ім Ізяслаўль.
У 1161 годзе Рагвалод-Васіль з нейкіх прычын зноў ваяваў з Глебавічамі, але безвынікова. У тым жа годзе Расціслаў памёр, менскім князем стаў Валадар.
Нашчадкі
правіць- Глеб, князь друцкі
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975;
- Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, — 260 с.