Расціслаў Глебавіч

Расціслаў Глебавіч (1090-я — пасля 1161/1162) — князь менскі (1140-я — 1151; 11581161/1162), князь полацкі (11511158). Сын мінскага князя Глеба Усяславіча. Вёў барацьбу за дамінаванне Менска ў Полацкай зямлі. Жанаты з Сафіяй Яраслаўнай, сястрой тураўскага князя Юрыя Яраславіча.

Расціслаў
Знак Рагвалодавічаў.
Знак Рагвалодавічаў.
князь полацкі
1151 — 1159
Папярэднік Рагвалод ІІІ
Пераемнік Рагвалод ІІІ
князь менскі
1140-я — 1151
1158 — 1161/1162
Папярэднік Валадар Глебавіч
Пераемнік Валадар Глебавіч
Нараджэнне 1090-я
Смерць 1161/1162
Род Рагвалодавічы Рагвалодавічы
Бацька Глеб Усяславіч
Маці Анастасія Яраполкаўна
Жонка імя невядома
Дзеці Глеб, Святаслаў
Веравызнанне Праваслаўны крыж праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1151 годзе, у выніку змовы палачан супраць Рагвалода-Васіля, Расціслаў заняў полацкі сталец, а Рагвалод-Васіль быў зняволены ў менскую турму. Менск быў перададзены Расціслававу брату Валадару. У 1157 годзе Расціславава пляменніца Сафія Валадараўна выйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара I, магчыма гэта было вынікам нейкага Расціслававага пагаднення з Даніяй.

У 1158 годзе Расціслаў быў вымушаны вызваліць Рагвалода-Васіля, які хутка захапіў Друцк выгнаўшы адтуль сына Расціслава — Глеба. Расціслаў з Валадаром і Усеваладам пайшоў да Друцка, але здолеў захапіць. Глебавічы заключылі мір з Рагалодам-Васілём. У тым жа 1158 годзе палачане змовіліся супраць Расціслава, нават хацелі забіць, але яго папярэдзіў «дзецкі» — малодшы дружыннік. Расціслаў, вымушаны пайсці з Полацка ў Мінск, па дарозе моцна парабаваў полацкія воласці. Полацкі сталец зноў заняў (8.7.1158) Рагвалод-Васіль, які ў саюзе з смаленскімі князямі выступіў супраць Менска. Рагвалод-Васіль забраў у Глебавічаў Ізяслаўль і аддаў яго сваім саюзнікам — сынам Давыда Усяславіча, пратрымаў у 10-дзённай безвыніковай аблозе Менск і заключыў з Расціславам мір. Валадар не заключаў міру з Рагвалодам-Васілём, бо тымчасова «ходяше под Литвою в лесех» — быў недзе на літоўскім памежжы.

У 1159 годзе Глебавічы вярнулі сабе Ізяслаўль, захапілі Давыдавічаў — Брачыслава і Валодшу і пасадзілі іх у менскую турму. З-за гэтага ў 1160 годзе Рагвалод-Васіль зноў пайшоў да Менска — Давыдавічы былі вызваленыя і ім быў вернуты Ізяслаўль.

У 1161 годзе Рагвалод-Васіль з нейкіх прычын зноў ваяваў з Глебавічамі, але безвынікова. У тым жа годзе Расціслаў памёр, менскім князем стаў Валадар.

Нашчадкі правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975;
  • Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, — 260 с.