Расціслаў Мікалаевіч Вяргун

Расціслаў Мікалаевіч Вяргун (нар. 26 сакавіка 1982, г. Магілёў, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, трэнер.

Баскетбол
Расціслаў Мікалаевіч Вяргун
Нарадзіўся 26 сакавіка 1982(1982-03-26) (41 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1999 Flag of Belarus (1995–2012).svg Барысфен Магілёў
2003—2005 Flag of the United States.svg Birmingham–Southern Panthers men's basketball[d]
2004—2008 Flag of Belarus (1995–2012).svg Барысфен Магілёў
2008—2012 Flag of Belarus (1995–2012).svg Мінск-2006
2013—2014 Flag of Belarus.svg Барысфен Магілёў
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ераПравіць

Выхаванец магілёўскага баскетбола, першым трэнерам была Ала Георгіеўна Вяргун.

Праходзіў навучанне ў амерыканскім універсітэце «Бірмінгем-Саўтэрн». Вярнуўшыся ў Беларусь, выступаў за магілёўскі «Тэмп-АШВСМ» (2004—2008).

У 2008—2012 гадах выступаў за клуб «Мінск-2006».

Скончыў кар’еру ў 2012 годзе, але ў сезоне 2013/2014, быўшы галоўным трэнерам магілёўскага «Барысфена», з-за праблем з фінансаваннем быў змушаны выходзіць на пляцоўку ў якасці гульца.

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Цмокі-Мінск», а ў снежні галоўным трэнерам зборнай Беларусі.

Зноскі

  1. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.

СпасылкіПравіць