Расціслаў Міхайлавіч

Расціслаў Міхайлавіч (Расціслаў Славанскі, Расціслаў Галіцкі; 12271262, Бялград) — князь наўгародскі (12291230), князь галіцкі (1238, 1241), князь чарнігаўскі (12411243), бан Славоніі (12471248) і Мачвы (12481262). Сын Міхаіла Усеваладавіча Чарнігаўскага і дачкі Рамана Мсціславіча Галіцкага Марыі.

Расціслаў Міхайлавіч
Сцяг Князь наўгародскі
1229 — 1230
Папярэднік Міхаіл Усеваладавіч
Пераемнік Яраслаў Усеваладавіч
Сцяг князь галіцкі
1238, 1241
(пад імем Расціслаў Галіцкі)
Папярэднік Міхаіл Усеваладавіч
Пераемнік Данііл Галіцкі
Сцяг князь чарнігаўскі
1241 — 1243
Папярэднік Міхаіл Усеваладавіч
Пераемнік Міхаіл Усеваладавіч
Сцяг Бан Славоніі
1247 — 1248
(пад імем Расціслаў Славонскі)
1-ы Бан Махаўскі
1248 — 1262
Папярэднік банат заснаваны
Нараджэнне не раней за 1212 і не пазней за 1225
Смерць 1264[1]
Род Рурыкавічы
Бацька Міхаіл Усеваладавіч[d][2]
Маці Алена Раманаўна[d]
Жонка Ганна Венгерская[d][3]
Дзеці Кунігунда Славонская[d], Gryfina of Halych[d][4], Béla of Macsó[d], Michael of Bosnia[d], Ганна Расціслаўна[d] і Erzsébet of Slavonia and Machva[d][5]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1230 годзе пасля смуты ў Ноўгарадзе, яго бацька Міхаіл з’ехаў у Чарнігаў, зрабіўшы княжацкі пострыг сыну Расціславу у наўгародскім Сафійскім саборы, пакінуў яго ў горадзе, пад наглядам уладара Спірыдона, але ў гэтым жа годзе Наўгародцы заклікалі пераслаўскага князя Яраслава Усеваладавіча, ён пабыўшы два тыдні ў Ноўгарадзе, пасадзіў на княжанне ў Наўгародскай зямлі сваіх сыноў — княжычаў Фёдара і Аляксандра. Расціслаў з былым наўгародскім пасаднікам Унездам Вадовікам пераязджаюць у Таржок, дзе Расціславу наўгародцы паведамляюць, што яго бацька ім больш не князь, пасля гэтага яны пераязджаюць у Чарнігаў[6].

У 1238 годзе Расціслаў быў пакінуты бацькам у Галічы, адкуль у канцы года пачаў паход супраць Літвы. Адсутнасцю Расціслава і яго прыхільнікаў скарыстаўся Данііл Раманавіч і заняў Галіч, Расціслаў з’ехаў у Венгрыю да караля Белы IV, але пасля няўдалага сватаўства да яго дачкі Ганны вярнуўся ў Чарнігаў (1241), адкуль распачаў два паходы супраць Данііла. Пасля першага, які скончыўся няўдалай аблогай Бакоты, Данііл нанёс удар па саюзных Расціславу балахоўцах, а падчас другога Расціславу нават удалося ненадоўга заняць Перамышль і Галіч.

У 1243 годзе Расціслаў ажаніўся з прынцэсай Ганнай Венгерскай, дачкой караля Венгрыі Белы IV, і з дапамогай цесця і палякаў распачаў апошнюю спробу авалодаць Галічам, якая скончылася паражэннем у 1245 годзе.

Пасля разгрому пад Яраславам Расціслаў схаваўся ў Венгрыі, дзе атрымаў у валоданне ад цесця банат Славоніі, а ў 1247 годзе спецыяльна створаны банат Мачва — міжрэчча Дуная, Дрыны, Савы і Моравы са сталіцай у Бялградзе.

У сярэдзіне 1250-х гадоў ён паспрабаваў умяшацца ва ўнутраныя справы Балгарыі, выдаўшы сваю дачку, Лізавету, за балгарскага цара Міхаіла I Асеня. Пасля чаго, з прычыны маленства цара, аказваў вялікі ўплыў на палітыку Балгарыі. Спрыяў заключэнню Рэгінскага міру паміж Балгарыяй і Нікейскай імперыяй

У 1256 годзе Расціслаў пад відам абароны сваёй дачкі Лізаветы, якая пасля смерці мужа выйшла замуж за новага балгарскага цара (Каламана II Асеня) прыйшоў з войскам да Тырнава. Каламан II Асень бег. Пасля чаго Расціслаў абвясціў сябе царом Балгарыі[7], спрабаваў зацвердзіцца ў краіне, але не быў прыняты мясцовай знаццю і не змог узяць пад свой кантроль сталіцу. Пацярпеўшы няўдачу, вярнуўся да сябе на Дунай, у Бялград, дзе і памёр у 1262 годзе.

Аж да смерці Расціслаў называў сябе князем галіцкім.

Сям’я і дзеці

правіць


Жонка: (з 1243) прынцэса Ганна Венгерская (1226/1227 — каля 1285), дачка венгерскага караля Белы IV з дынастыі Арпадаў. У шлюбе нарадзілася сем дзяцей, у тым ліку:

Паводле адной з гіпотэз, сынам Расціслава мог быць балгарскі цар Міца Асень.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. Праверана 7 снежня 2022.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 34.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов. — М.-Л.: Изд-во АН СССР, 1950. — 659 с.
  7. у некаторых крыніцах названы царом Балгарыі, але фактычна краінай не кіраваў

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць