Расціслаў Цімафеевіч Шлопак
Расціслаў Цімафеевіч Шлопак (нар. 22 сакавіка 1921, в. Караваева, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1959), дацент.
Расціслаў Цімафеевіч Шлопак | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1921 (103 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў Мінскую СШ № 20 (1939), БДУ (1950), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1959). Удзельнік другоў сусветнай вайны. З 1945 года да 1953 год на партыйнай і савецкай рабоце ў Вілейцы, Рудзенску, Баранавіцкай вобласці. З верасня 1953 года працаваў у апараце ЦК КПБ.
У 1962 г.ода загадчык кафедры філасофіі і палітэканомікі Мінскага інстытута замежных моў. Дацент Мінскай вышэйшай партыйнай школы (1968—1985).
Узнагароды
правіць- ордэн Чырвонай Зоркі.
- ордэн Айчыннай вайны першай ступені.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
правіцьАўтар шматлікіх навуковых прац па пытаннях гісторыі рабочага класа Беларусі.
Літаратура
правіць- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9