Ратміраў
Ратмі́раў[2] (трансліт.: Ratmiraŭ, руск.: Ратмиров) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Пасёлак
Ратміраў
|
Назва пасёлку прысвоена 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 24 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 195 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя Ратміравічы на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Экалогія і прырода
правіцьВакол пасёлка лес.
Транспартная сетка
правіцьНа аўтамабільнай дарозе Глуск — Шкава.
Інфармацыя
правіцьПланіроўка складаецца з 2 кароткіх вуліц, размешчаных побач з чыгункай. Чыгуначная станцыя і гаспадарчыя пабудовы — на ўсходзе. Забудова двухбаковая. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Крама.
Гісторыя
правіцьУ 1930 (1916 ?) годзе чыгунка ад Бабруйска пракладзена да Ратміравічаў і пачала працу чыгуначная станцыя. Побач паступова складваўся пасёлак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі пасёлак і забілі 4 жыхары.
Да 20 чэрвеня 1985 года пасёлак уваходзіў у склад Пратасаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2011 год — 25 двароў, 40 жыхароў.
Дынаміка
правіць- 1940 год — 20 двароў, 84 жыхары.
- 1959 год — 244 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 46 двароў, 78 жыхароў.
- 2004 год — 33 двары, 54 жыхары.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ра́цьмераў
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх