Ратна
Ратна ці Ратнэ[1] (укр.: Ратне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Прыпяць. Адміністрацыйны цэнтр Ратнэўскага раёна.
Пасёлак гарадскога тыпу
Ратна
Ратне
| ||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны ў 130 км на паўночны захад ад Луцка, у 22 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Забалоцце, на аўтамагістралі Брэст — Кіеў M19.
ГісторыяПравіць
- XII ст.: першыя згадкі аб паселішчы як аб умацаваным фарпосце на межах Галіцка-Валынскага княства.
- XV ст.: паселішча належыць князю Любарту, у Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1440: мястэчка атрымала Магдэбургскае права, цэнтр староства Рускага ваяводства Каралеўства Польскага.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, у Ковельскім павеце Валынскай губерні.
- 1921: у адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам увайшла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве.
- 1939: у складзе Украінскай ССР.
- 1940: мястэчка становіцца цэнтрам Ратнэўскага раёна.
НасельніцтваПравіць
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Ratno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 542
ЛітаратураПравіць
- Ratno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 542—543
- Ратное // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.