Ратруда

дачка Карла Вялікага

Ратруда (нямы. Rotrud (Hruodtrud), 775 — 6 чэрвеня 810) — старэйшая дачка Карла Вялікага і Гільдэгарды з Вінцгау, названая ў гонар бабулі будучага імператара.

Ратруда
Нараджэнне каля 775[1]
  • невядома
Смерць 6 чэрвеня 810(0810-06-06)[2]
  • невядома
Род Каралінгі[2]
Бацька Карл Вялікі[2]
Маці Хільдэгарда з Вінцгау[d][2]
Дзеці Людовік Мэнскі[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква

Па прапанове візантыйскай імператрыцы Ірыны ў 781 годзе ў Рыме адбыліся заручыны 6-гадовай Ратруды з 10-гадовым Канстанцінам VI. Для выкладання грэчаскай мовы і традыцый Візантыі з Канстанцінопаля быў прысланы еўнух Элісеас (Elissaios)[3].

У сувязі з нарастаючымі рознагалоссямі паміж імперыямі шлюб так і не адбыўся, заручыны былі разарваны ў 787 годзе[4].

У незаконнай сувязі з графам Мэна Раргонам I Ратруда нарадзіла Людовіка Мэнскага, які стаў пасля абатам кляштараў Сен-Дэні, Сен-Рык'е і Сен-Вандрыль (Фантэнель).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б в г Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 204. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  3. Das frühe Byzanz - Ein christliches Imperium im Osten. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2017. Праверана 13 снежня 2017.
  4. Rosamond McKitterick: Karl der Grosse, Darmstadt 2008, S. 91.

Літаратура правіць

  • Charlotte Gschwind, Rotrud, in: Lexikon des Mittelalters Band VII, Spalte 1054