Ратушная плошча (Вільнюс)
Ра́тушная плошча (літ.: Rotušės aikštė) — плошча ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. На ім збягаюцца вуліцы Вялікая, Шкляная і Нямецкая. Другая гістарычная назва плошчы — Рынак.
Архітэктурныя дамінанты плошчы — гарадская ратуша і комплекс кляштару езуітаў з касцёлам Святога Казіміра, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў.
ГісторыяПравіць
Трохвугольная плошча Рынак утварыўся ў XV ст. у цэнтры Вільні на месцы скрыжавання гандлёвых шляхоў. Побач з Рынкам будаваліся заезныя двары, дамы купцоў і рамеснікаў. На плошчы збудавалі ратушу, якая ўпамінаецца ў крыніцах XVI ст. Да сярэдзіны XVII ст. на плошчы стаялі шыбеніца і эшафот. Пазней іх перанеслі за межы горада. У 1799 годзе скончылася будаванне новай ратушы ў стылі класіцызму паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча.
У сярэдзіне XIX ст., калі ў будынку ратушы размяшчаўся тэатр, плошчу абсадзілі дрэвамі і ён атрымаў назву Тэатральнаай плошчы або скверу. У 1854 годзе ў ратушы адбылася прэм'ера оперы Станіслава Манюшкі «Галка»[1].
Па Другой сусветнай вайны ў будынку ратушы размяшчаўся Мастацкі музей і плошча атрымаў назву Музейнага. У 2005—2007 гадах праводзілася рэканструкцыя плошчы.
Агульныя звесткіПравіць
Мае трохвугольную форму і брукаванае пакрыццё (гранітныя пліткі). У паўночнай частцы плошчы функцыянуе фантан.
Усе будынкі не плошчы маюць адрасы, прыналежныя да Вялікай вуліцы. Сярод адметных помнікаў архітэктуры вылучаюцца ратуша (№ 31), дом Антакольскага (№ 25), камяніца трынітарыяў (№ 27), малая і вялікая гільдыі (№ 24 і 26).
ГалерэяПравіць
- Ратушная плошча ў мастацтве
Старая ратуша. Т. Макоўскі, 1600
Праект новай ратушы Л. Гуцэвіча, 1785
Праект новай ратушы Л. Гуцэвіча, 1785
Тэатральны сквер, Ю. Пешка, 1797
Тэатральны сквер. Ю. Азямблоўскі, 1835
Тэатральны сквер. Ю. Азямблоўскі, 1835
Адступленне французаў. Я. Дамель, 1846
Ратуша, XIX ст.
Зноскі
- ↑ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць вялікіх літвінаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні Архівавана 3 красавіка 2016., TUT.BY, 10 сакавіка 2011.
ЛітаратураПравіць
- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ратушная плошча (Вільнюс)