Рау́ль Ва́ленберг (шведск.: Raoul Gustav Wallenberg; 4 жніўня 19121947?) — шведскі дыпламат, намаганнямі якога ў часы Другой сусветнай вайны былі выратаваныя дзесяткі тысяч яўрэяў з акупаванага нацыстамі Будапешта.

Рауль Валенберг
шведск.: Raoul Gustav Wallenberg
Імя пры нараджэнні шведск.: Raoul Gustaf Wallenberg
Род дзейнасці архітэктар, бізнесмен, дыпламат, банкір
Дата нараджэння 4 жніўня
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1947(1947-07-17)[1] (34 гады)
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства[2]
Бацька Raoul Oscar Wallenberg[d]
Маці Maj von Dardel[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт raoulwallenberg.net (англ.)(ісп.)(руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства і юнацтва правіць

Рауль Валенберг нарадзіўся ў сям'і банкіраў, дыпламатаў і палітыкаў. Бацька загінуў яшчэ да таго, як ён нарадзіўся. Рауль быў адзіным унукам свайго дзеда, і той дбаў аб яго адукацыі. Яшчэ хлопчыкам яго адправілі вывучаць замежныя мовы ў Германію, а потым у Англію і Францыю. Ён быў вельмі здольны да моў, цікавіўся гісторыяй і падзеямі ў свеце. Са сваім дзедам Рауль амаль што не сустракаўся, бо той працаваў спачатку паслом у Японіі, а потым у Канстанцінопалі, але яны ліставаліся. Для развіцця Рауля гэта быў важны матыў — заўсёды апраўдваць спадзяванні свайго дзеда.

У 1931 годзе Рауль паехаў вучыцца ва ўніверсітэт штата Мічыган у ЗША на факультэт архітэктуры. Атрымаўшы адукацыю, ён практыкаваўся спачатку ў адной шведскай кампаніі ў Паўднёвай Афрыцы, а потым у банку ў Хайфе, у тагачаснай Палесціне. У Хайфе, дзе Рауль жыў у пансіёне для артадаксальных іудзеяў, ён зразумеў, якую пагрозу нясе яўрэям нацызм: у той час у горад прыязджала шмат маладых людзей, якія ўцякалі з Германіі ад фашысцкага ўціску.

У 1939 годзе Рауль Валенберг вярнуўся ў Швецыю і заняўся экспартам і імпартам прадуктаў харчавання. Падчас сваіх дзелавых паездак у Германію Рауль атрымаў вялікі досвед працы з нямецкімі служачымі. Пазней гэтыя веды вельмі яму дапамогуць.

Вайна правіць

У снежні 1944 года амерыканскія ўлады ўтварылі Раду па справах ваенных уцекачоў. Рада накіравала Івера Ольсена, прадстаўніка міністэрства фінансаў, у нейтральную Швецыю. Яго задачай было арганізаваць выратаванне вялікай, больш за 700000 чалавек, супольнасці яўрэяў, якія жылі ў Венгрыі — саюзніцы Германіі ў Другой сусветнай вайне. У Стакгольме Івер Ольсен прапанаваў Раулю Валенбергу ўзяць удзел у амерыканскім плане процідзеяння нацысту Адольфу Эйхману, якому належала ідэя «канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання» і які на той час знаходзіўся ў Будапешце. Валенберг адразу ж згадзіўся.

Да прыезду Рауля Валенберга ў Будапешт супрацоўнікі шведскага пасольства выдалі 700 часовых пашпартоў, якія ахоўвалі яўрэяў ад затрымання нацыстамі. Але на той час у Будапешце жыло больш за 300000 яўрэяў. Рауль Валенберг пачаў друкаваць пашпарты Шведскага Каралеўства. З пункту гледжання міжнароднага заканадаўства гэтыя пашпарты не мелі ніякай сілы, але ў акупантаў яны выклікалі павагу. Спачатку Валенберг атрымаў дазвол зрабіць 1000 такіх пашпартоў, потым яму ўдалося павялічыць гэту лічбу да 4500. Але на самой справе яўрэяў, якія атрымалі ахоўныя паперы, было ўтрая больш. Акрамя гэтага, Рауль Валенберг пачаў будаваць т.зв. «шведскія дамы» — 32 будынкі, якія былі абвешчаныя шведскай тэрыторыяй і дзе яўрэі маглі атрымаць сховішча. Хутка насельніцтва гэтых дамоў дасягнула 15000 чалавек.

У лістападзе 1944-га года адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога на чале краіны стаў венгерскі нацыст Ферэнц Салашы. Сітуацыя значна пагоршылася. Валенберг выкарыстоўваў усе магчымыя метады, у тым ліку хабар і пагрозы, пакуль усе тыя, хто меў шведскія паперы, не былі вызваленыя.

Знікненне і пошукі правіць

13 студзеня 1945 года савецкія войскі занялі сталіцу Венгрыі. Рауль Валенберг папрасіў дазволу наведаць штаб савецкай арміі ў горадзе Дэбрэцэн, куды ён і паехаў 17 студзеня. Далейшы яго лёс невядомы аж да сёння.

Звесткі, якія сям'я Рауля атрымала пасля яго знікнення, былі вельмі супярэчлівыя. Калі маці Рауля звярнулася да тагачаснага пасла Савецкага Саюза ў Стакгольме, Аляксандры Калантай, тая адказала, што «Валенберг знаходзіцца пад аховай Савецкай арміі». Адначасова незалежнае венгерскае радыё абвясціла, што Рауль Валенберг быў забіты па дарозе ў Дэбрэцэн, магчыма, венгерскімі нацыстамі ці агентамі гестапа. Цягам пяці гадоў сям'я не мела больш ніякіх звестак. Потым пачалі даходзіць звесткі ад нямецкіх ваеннапалонных пра тое, што Рауль Валенберг на самой справе быў арыштаваны СМЕРШам і што яго трымалі на Лубянцы.

Дзесяцігоддзямі сям'я выкарыстоўвала ўсе магчымыя шляхі, каб знайсці Рауля Валенберга. Пасля развалу Савецкага Саюза сакрэтныя архівы былі адчыненыя. Была створана шведска-расійская камісія, якая на працягу дзесяці гадоў даследавала тайну яго знікнення. Расійскі бок настойваў на тым, што Валенберг загінуў у турме ў 1947 годзе ад сардэчнага прыступу. Але шведская дэлегацыя адмаўляецца прыняць гэтыя факты, пакуль не будзе бясспрэчных доказаў.

Ушанаванне памяці правіць

Раулю Валенбергу стаяць помнікі, яго імя носяць вуліцы ў многіх гарадах. Злучаныя Штаты Амерыкі, Канада, Ізраіль і горад Будапешт надалі яму тытул ганаровага грамадзяніна.

Спасылкі правіць

Заўвагі правіць

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. The Righteous Among the Nations Database